Таканты́нс () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Бразіліі.
Даўжыня ракі 2850 км. Плошча вадазбору 770 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,8 тыс. м³/сек (16,3 тыс. м³/сек). Утвараецца ад сутокаў рэк Мараньян і Алмас. Працякае па Бразільскаму нагор’ю, дзе ўтварае парогі і вадаспады. Ніжняе цячэнне на Амазонскай нізіне. Упадае эстуарыем у раку Пара (правы рукаў дэльты Амазонкі). Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Разводдзе з кастрычніка да сакавіка—красавіка. Буйныя прытокі: Мануэл-Алвіс-да-Натывідадзі, Мануэл-Алвіс-Грандзі (правыя), Арагуая (левы).
Рака суднаходная на адлегласці 350 км ад вусця. На рацэ вадасховішча Тукуруі і каскад гідраэлектрастанцый. Буйныя гарады: Караліна, Імператрыс, Мараба, Тукуруі, Палмас, Уруасу.
Зноскі
Літаратура
Токанти́нс // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Токантинс (река) // «Планета Земля» Geosfera.Org The Tocantins River // WorldAtlas
Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Паўднёвай Амерыцы