Фёдар Іванавіч До́быш (5 сакавіка 1906 — вёска Коханаў, Крычаўскі раён — 29 лістапада, 1980) — генерал-палкоўнік (1960).
Біяграфія Член КПСС з 1929. У Чырвонай Арміі з 1928. Скончыў ваенную акадэмію Генштаба ў 1951 годзе. Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). У Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Калінінскім, Волхаўскім, Паўночна-Заходнім, Варонежскім, Стэпавым, 2-м, 1-м Украінскім франтах: камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Да 1972 года ў Савецкай Арміі.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны