На́ча — рака ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Назва Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.
Гідраграфія Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Прытокі — Таланка, Блудыня (леваруч), Каўпыніца (праваруч).
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічы Барысаўскага раёна.
Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у нізкай плыні ўмерана стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, большай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Катэгорыя:Прытокі Бабра Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна