Філастра́т Старэйшы, або Філастра́т з Лемнаса (; каля 190 г. — каля 230 г.) — грэчаскі эліністычны пісьменнік, прадстаўнік позняй («другой») сафістыкі. Значную частку жыцця правёў у Рыме.
Філастрат — аўтар першай часткі паэмы «Выявы», якая нібы апісвала 64 карціны з галерэі ў Неапалі. Не вядома, ці існавалі карціны на самой справе, ці былі прыдуманы пісьменнікам. Філастрату таксама прыпісваюць аўтарства паэмы «Героіка», прысвечанай удзельнікам Траянскай вайны.
Спасылкі Philostratus the Elder, Imagines Diana Shaffer Ekphrasis and the Rhetoric of Viewing in Philostratus's Imaginary Museum
Катэгорыя:Сафісты Катэгорыя:Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма