Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бірмінгем ў штаце Алабама.

Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе 140 праграм навучання ў 12 акадэмічных каледжах і школах, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, доктара і прафесійных кваліфікацый у гуманітарных, матэматычных, сацыяльных, паводніцкіх, прыродазнаўчых і фізічных навуках, бізнесе, адукацыі, тэхніцы і ахове здароўя, такіх як медыцына, стаматалогія, афтальмалогія, сястрынская справа і ахова грамадскага здароўя. Восенню 2020 года ва ўніверсітэт было залічана 22,5 тысячы студэнтаў з больш чым 110 краін свету.

Вучэльня з'яўляецца адным з найбуйнейшых акадэмічных універсітэцкіх медыцынскіх цэнтраў у Злучаных Штатах. Шпіталь універсітэта фінансуе праграмы ардынатуры па медыцынскіх спецыяльнасцях, у тым ліку ўнутраным хваробам, неўралогіі, фізічнай медыцыны і рэабілітацыі, хірургіі, радыялогіі і анестэзіялогіі.

Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа стаматалогіі Школа адукацыі Школа інжынерыі Школа прафесій аб здароўі Школа медыцыны Школа медсястрынства Школа афтальмалогіі Школа грамадскага здароўя Ганаровы каледж Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы