Аляксей Пятровіч Пынцікаў (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прафесійны беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі БеларусьБК «Горизонт». Алексей Петрович ПЫНТИКОВ. Выступаў за нацыянальную зборную БеларусіМАТЧ ЗВЕЗД. РЕКОРДСМЕН. Алексей Пынтиков: нужны баскетбольные шоумены.
Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца.
Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў. Шматразовы чэмпіён Рэспублікі БеларусьСДЮШОР БК «МИНСК-2006» (Г. МИНСК). Стаў аўтарам унікальнага дасягнення — быў чэмпіёнам Беларусі ў складзе пяці розных клубаў: РТІ-2-РВАР, РТІ, «Гродна-93», «Віталюр» і «Мінск-2006». Лепшы баскетбаліст чэмпіянатаў Беларусі сезонаў 1995/96 і 1998/99. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2007 гадах.
У 2000 годзе скончыў ГрДУ ім. Янкі Купалы.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. Таксама працуе спартыўным каментатарам на тэлеканале «Беларусь 5».
Кар’ера баскетбаліста 1992—1994 — РТІ-2-РВАР (Мінск) 1994—1995 — РТІ (Мінск) 1995—1996 — РТІ-РШВСМ (Мінск) 1996—1997 — СКА-Урал (Екацярынбург, Расія) 1997 — РТІ-РШВСМ (Мінск) (у Кубку Беларусі) 1997—1998 — Акварыус (Валгаград, Расія) 1998 — РТІ-АЗАА (Асіповічы) (у Кубку Беларусі) 1998—2004 — Гродна-93 2004—2007 — Віталюр (Мінск) 2007—2009 — Мінск-2006
Кар’ера трэнера 2009—2010 — Мінск-2006-2 2009—2010 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 (другі трэнер) 2010—2012 — Мінск-2006 (жаночая каманда) (другі трэнер) 2012—2016 — Цмокі-Мінск (жаночая каманда) (другі трэнер) 2016—2019 — Цмокі-Мінск-2 (другі трэнер) 2016—2017 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18 (другі трэнер) з 2017 — Жаночая зборная Беларусі па баскетболе (другі трэнер) 2019—2020 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер) 2020—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер) з 2022 — Гарызонт (Мінск) (другі трэнер)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (12): 1993/1994, 1994/1995, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1995/1996. Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2000, 2001, 2002, 2003, 2005, 2006. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998. Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў (1): 1994.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com Профіль на сайце tvr.by БФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ДНЁМ РОЖДЕНИЯ АЛЕКСЕЯ ПЫНТИКОВА ПОБЕДИТЕЛИ И ПРИЗЁРЫ МУЖСКОГО ЧЕМПИОНАТА СТРАНЫ (ИГРОКИ) ЮБИЛЯР. АЛЕКСЕЙ ПЫНТИКОВ: ХАЛТУРИТЬ НЕ УМЕЮ…
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Трэнеры «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Урала» Екацярынбург (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20