Манахамусы (Monochamus) — род разнаедных цвёрдакрылых з падсямейства унутры сямейства . Гэтыя жукі адыгрываюць істотную ролю ў дынаміцы біяцэнозаў і ў лясной гаспадарцы. Некаторыя прадстаўнікі гэтага роду наносяць сур’ёзную шкоду іглічным дрэвам. Некаторыя вусачы з’яўляюцца пераносчыкамі некаторых відаў драўняных нематод роду .
Цела дарослых жукоў вялікае або сярэдніх памераў, радзей даволі дробнае; у даўжыню дасягаюць ад 15 да 40 мм.
Марфалогія
Імага Цела заўсёды больш-менш выцягнутае. Галава імага вялікая. Паміж вусікавымі грудкамі маецца вельмі глыбокі уціск, асабліва рэзка гэта выказана ў самцоў, у якіх уціск вельмі вузкі і глыбокі. Шчокі доўгія і звычайна трохі выступаўюць на вяршыні. Мандыбулы моцна развітыя. Вочы моцна выемкавыя; ніжняя доля вачэй прыкметна шырэй верхняй долі.
Вусікі больш ці менш тонкія, у самцоў значна даўжэй цела, у самак роўныя даўжыні цела альбо ледзь заступаюць за вяршыню надкрылляў. Першы членік вусікаў моцна патоўшчаны. Трэці членік вельмі доўгі; значна даўжэйшы за чацвёрты ці першы. Чацвёрты членік трохі даўжэйшы за пяты. Пачынаючы з шостага членіка ўсе наступныя членікі па даўжыні роўныя або амаль роўныя адзін аднаму, але 11-ы членік у самцоў вельмі доўгі, з больш ці менш ясна выяўленым прыдаткам, у самак звычайна толькі крыху даўжэйшы за 10-ы членік.
Пярэднеспінка злёгку або умерана папярочная, з добра намечанымі перацяжкамі, з вялікімі бакавымі грудкамі, выцягнутымі ў вострыя або вельмі тупыя шыпы, без грудоў на дыску. Шчыток вялікі паўкруглай формы або шырока закруглены.
Надкрыллі доўгія, у большасці выпадкаў моцна выцягнутыя, злёгку звужаныя да канца або амаль паралельныя, цыліндрычныя, на вяршыні без зубцоў, звычайна закругленыя, амаль заўсёды ў грубай скульптуры і асноўнай частцы, але без вялікіх, вострых грудкоў або шыпоў.
Ногі доўгія, сцёгны лінейныя, лапкі кароткія, кіпцікі супрацьпастаўленыя. Пярэднія ногі самца моцна падоўжаныя, даўжэй задніх ног, з больш ці менш прыкметна скрыўленымі галёнкамі і пашыранымі лапкамі.
Яйцо Яйцо белага колеру, выцягнутае. На канцавоссях яйцо закругленае. Харыён яйца ў дробнай ячэістай скульптуры.
Лічынка Лічынкі белыя. Галава плоская, напалову ўцягнутая ў пярэднегрудзі. Вусікі кароткія і конусападобныя. Збоку ад вусікаў з вентральнага боку маецца па адным выпуклым вочку.
На пярэднім краі перэднеспінкі маецца шырокая белая аблямоўка; на задняй абзе гэтай аблямоўкі размяшчаецца папярочная валасістая палоска.
Грудных ног у лічынак няма. Рухальныя мазалі развіты на 1-7 сегментах брушка; рухальныя мазалі пакрытыя ампулападобнымі грануламі, якія на дарсальным баку ўтвараюць чатыры папярочных шэрагі і адзін падоўжны бакавы шэраг. Анальная адтуліна складаецца з трох прамянёў: ніжні прамень кароткі, у два-тры разы карацейшы за два бакавыя () або доўгі, толькі трохі карацей бакавых (, ).
Кукалка
Экалогія Лічынкі развіваюцца ў ствалах іглічных дрэў.
Прадстаўнікі роду і нематоды Некаторыя вусачы з’яўляюцца пераносчыкамі некаторых відаў драўняных нематод з роду , якія выклікаюць . Жук , і некаторыя іншыя віды пераносчыкі нематод віду ; від і пераносчыкі нематод .
Таксанамія У складзе роду ўваходзяць каля 150 відаў. Некаторыя з іх:
Катэгорыя:Вусачы