Венерын чаравічак (Cypripedium) — род раслін, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Алжыры. Род змяшчае больш за 50 відаў, якія растуць пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, аднак на поўначы дасягаючы тундры, а на поўдні — Цэнтральнай АмерыкіPOWO.
Батанічнае апісанне Гэта шматгадовыя травы з кароткімі або доўгімі карэнішчамі і мноствам патоўшчаных кудзелістых каранёў. Сцябло прамое, падоўжанае або кароткае. Суквецці канчатковыя, адзінкавыя. Кветкі адзінкавыя або па 2 ў няшчыльным гронкападобным коласе. Кветкі звычайна вялікія і эфектныя; маюць прыгожа разадзьмутыя вусны. Плады — каробачкі — ад эліпсоідных да даўгавата-эліпсоідныхFNAFoC.
Віды
Спіс відаў па даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю: — поўнач ЗША, Канада — Карэя — поўнач ЗША, Канада — Паўднёвае Ганьсу, Заходняя Сычуань, Паўднёва-Усходні Тыбет — Еўразія — Заходняя Сычуань, Паўночна-Заходняя Юньнань — захад ЗША — усход ЗША — Гімалаі — Кітай (паўднёвы ўсход Юньнань)
— Мексіка, Гватэмала і Гандурас — Кітай (Тыбет, Юньнань), Бутан, поўнач Індыі, Непал — Кітай — Кітай — Паўночная Амерыка
— Кітай — еўрапейская частка Расіі, поўдзень Сібіры, Далёкі Усход, Паўночны Казахстан, Манголія, Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія — Кітай — Кітай — Кітай — Мексіка — захад Паўночнай Амерыкі
— усход Паўночнай Амерыкі — Паўночная Амерыка — Кітай, М’янма — усход Паўночнай Амерыкі — Тайвань — Кітай, Японія, Расія, Паўночная Карэя — Кітай — Кітай, В’етнам — Кітай
— Кітай — Кітай — узбярэжжа і астравы паўночнай часткі Ціхага акіяна — Кітай
Выкарыстанне Расліны гэтага роду выкарыстоўваліся ў медыцыне. З-за прывабных кветак гэтыя расліны лічацца дэкаратыўнымі.