Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Батан-Руж у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт (афіцыйна — Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт і сельскагаспадарча-механічны каледж) быў заснаваны ў 1860 годзе недалёка ад Пайнвіля, штат Луізіяна, пад назвай Луізіянская дзяржаўная вучэбная семінарыя і ваенная акадэмія. Цяперашні галоўны кампус вучэльні быў адкрыты ў 1926 годзе, складаецца з больш чым 250 будынкаў, пабудаваных у стылі італьянскай архітэктары эпохі Адраджэння, а раён кампуса займае плато плошчай 260 га на беразе ракі Місісіпі. Універсітэт з'яўляецца флагманскай вышэйшай навучальнай установай штата Луізіяна, а таксама галаўной установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі Каледж мастацтваў і дызайну Каледж гуманітарных і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж музыкі і драматычнага мастацтва Каледж навук аб чалавеку і адукацыі Каледж інжынерыі Цэнтр правазнаўства Універсітэцкі каледж Ганаровы каледж Школа аспірантуры Школа масавых камунікацый Школа інфармацыйных студый Школа ветэрынарнай медыцыны Каледж узбярэжжа і навакольнага асяроддзя Школа сацыяльнай працы Аддзяленне бесперапыннай адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны