У гэты спісе пералік асоб Бешанковіцкага раёна, якія сталі ахвярамі неабгрунтаваных прыцягненняў да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (г.зв. «контррэвалюцыйныя») злачынствы, або былі накіраваныя на спецпасяленні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах у часы БССР
Дакладную лічбу рэпрэсаваных, як і падрабязныя сведчанні савецкіх злачынстваў, у наш час высветліць немагчыма з тае прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для даследчыкаў.
+ Спіс рэпрэсаваных (дакладна вядомых) Імя і прозвішча Дата нараджэння Месца нараджэння Нацыянальнасць Месца працы Прад’яўленныя абвінавачанні Выносіў прысуд Дата Від пакарання Статус АкуневічРыгор Рыгоравіч 1885 в. Косараўшчына беларус загадчык Будзілаўскага млына шпіянаж на карысць Латвіі, атысавецкая прапаганда камісія НКУС і Пракуратура СССР раcстраляны рэабілітаваны 1959 АнішчанкаСцяпан Якаўлевіч 1901 с. Кажурла рускі ваенны камісар Бешанковіцкага раёна, член ВКП(б) шпіянаж на карысць Польшчы камісія НКУС і Пракуратура СССР раcстраляны рэабілітаваны 1957 Бялезка (Белязерка)Максім Цімафеевіч 1907 в. Берашэўцы беларус калгаснік калгасу «Новы шлях» разам з іншымі (8 чалавек) стварылі контррэвалюцыйную групу і праводзілі актыўную падрыўную работу (раскрадалі калгасную маёмасць і знішчалі пагалоўе свіней); распаўсюджвалі правакацыйныя чуткі аб вайне, палілі патрэты правадыроў патрыі і ўрада, былі супраць падпіскі на пазыку тройка НКУС расcтраляны рэабілітаваны Бярэзін Міхаіл Мінавіч 1870 х. Новы Двор селянін сувязь з кулакамі. На сходзе па пытанню каліктывізацыі патрабаваў прыняць іх у калгас. Нібыта пагражаў старшыні калгаса Канапельку Сяргею Міхайлавічу і спаліў яму дом тройка ПП АДПУ высланы ў Паўночны край па другой катэгорыі рэабілітаваны 1989 Віткоўскі Пётр Цімафеевіч 1896 в. Крывое Сяло беларус загадчык Астравенскай школы За выключэнне з членаў ВКП(б) за сувязь з нацдэмамі і сувязь з Лайко і Ігнатоўскім; захаванне ў бібліятэцы кніг М. Чарота і інш. тройка НКУС 10 год лагероў рэабілітаваны 1957 Гаранін Пётр Аляксеевіч 1889 в. Шкалёўкі беларус селянін-аднаасобнік антысавецкая агітацыя, удзельнічаў у падпале калгасаў з мэтай пашкодзіць калгаснаму руху тройка ПП АДПУ расстраляны рэабілітаваны 1989 Зайцаў Міхаіл Андэявіч 1905 в. Слабодка беларус калгаснік тройка НКУС Невядомы прысудпамёр у маі 1943 у г. Сыктыўкар рэабілітаваны Кісель Павел Сцяпанавіч 1886 м. Бешанковічы беларус ганчар у арцелі «Надзея» прыналежнасць да контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў, правядзення нелегальных сходаў і агітацый супраць Савецкай улады тройка НКУС 10 гадоў зняволення рэабілітаваны 1959 Крашчановіч Ігнат Пахомавіч 1895 беларус упаўнаважаны камітэту падрыхтовак па Бешанковіцкаму раёну, член ВКП(б) расстраляны рэабілітаваны адноўлены ў партыі Лапатнеў Дзмітрый Васілевіч 1884 в. Бараноўскія беларус агітацыя супраць кампаніі, што праводзіліся Савецкай уладай; падпалы маёмасці калгасу «Бальшавік» тройка ПП АДПУ расстраляны рэабілітаваны 1989 Марунька Адам Паўлавіч 1876 в. Танаева паляк калгаснік прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі; шпіянаж на карысць Польшчы тройка НКУС расстраляны рэабілітаваны Марунька Іосіф Адамавіч 1908 х. Сіпайлава паляк ляснік Ульскага лясніцтва прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі; шпіянаж на карысць Польшчы тройка НКУС расстраляны рэабілітаваны Медніс Аскар Пятровіч 1897 г. Шчызань латыш бугалтар сельпо шпіянаж на карысць Латвіі, атысавецкая прапаганда камісія НКУС і Пракуратура СССР расстраляны рэабілітаваны 1959 Мядзвецкі Цімафей Сілавіч 1875 в. Чарнагосце беларус селянін правядзенне падрыўной работы, актыўна выступаў супраць калгасаў тройка НКУС 10 гадоў зняволення рэабілітаваны 1989 Палюшыс Станіслаў Усцінавіч 1908 г. Горкі паляк старшыня Бешанковіцкага райвыканкама, член ВКП(б) прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі; шпіёнская работа камісія НКУС і Пракуратура СССР расстраляны рэабілітаваны 1957 Радзюк Сямён Васілевіч 1894 м. Ула беларус рахункавод калгаса «6-ы з’езд Саветаў» шпіянаж на карысць Латвіі тройка НКУС расстраляны рэабілітаваны 1983 Сачкоў Герасім Панкратавіч 1882 в. Беркава беларус працы антысавецкая агітацыя і шкодніцтва тройка НКУС расстраляны рэабілітаваны 1959 Скідзевіч Фрол Кліменцьевіч 1891 беларус працы тэрарыстычны намер супраць кіраўнікоў партыі і ўраду; падрыхтоўка дыверсіі — падрыўка катла расстраляны тройка НКУС рэабілітаваны 1959 Сямёнаў Іван Усцінавіч 1896 в. Жаўры беларус рахункавод калгаса «Чырвоны дазор» контррэвалюцыйная работа ў калгасе, выказванне тэрарэстычных намераў супраць кіраўнікоў партыі і ўраду тройка НКУС расстраляны рэабілітаваны 1958 Шачкоў Аляксей Сямёнавіч 1898 в. Беркава беларус брыгадзір калгаса імя Варашылава тройка НКУС расстраляны рэабілітаваны 1960 Якушаў Міхаіл Васілевіч 1890 в. Шарыпіна беларус настаўнік прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі камісія НКУС і Пракуратура СССР расстраляны рэабілітаваны 1957 Якушаў Сяргей Васілевіч 1877 в. Шарыпіна беларус селянін Арыштаваны і зняволены на 5 гадоў рэабілітаваны 1960
Літаратура
Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:Гісторыя Бешанковіцкага раёна