Германаўская вуліца — вуліца ў мікрараёне Мінск-Свет Кастрычніцкага раёна Мінска на тэрыторыі побач са старым аэрапортам. Названа ў гонар мужчынскага імя Герман і існавала пад такой назвай да 1964 г. у былым Козыраўскім прадмесці, калі была пераназвана ў вуліцу СямёнаваУлицы Минска. План города, справочник. 18-е изд. Минск: Квадрограф, 2020, с. 84. У 2012 г. 2-і Германаўскі завулак, траса якога супадала з трасай праектуемай вуліцы № 11, назвалі Германаўскай вуліцай, і такім чынам вуліца «пераехала» з Ленінскага раёна сталіцы ў КастрычніцкіС. Фроленкова Вторая жизнь Германовской // Минский курьер, 29.02.2012. У цяперашнім выглядзе злучае вуліцы Брацкая і Паўднёвая магістраль.
Славутасці Козыраўскія могілкі Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407 (да 2018 г.)
Спасылкі Германаўская вуліца на OpenAlfa Архітэктура вуліцы ў базе Photobuildings
Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліцы Мінска