Вольга Канстанцінаўна Капылова, па нараджэнні Кузьмянкова (нар. , Гомель, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Выступала за моладзевую зборную Беларусі (2000—2001). Маці баскетбалісткі Сафіі Капыловай.

Біяграфія Выхаванка гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Віктар Паўлавіч Арлоў.

У 2000—2003 гадах выступала за гродзенскія клубы «Алімпія» і «Вікторыя». Пачатак сезону 2003/04 правяла ў польскай «Шлёнзе» (каманда была расфарміравана ў снежні 2003 года). У студзені 2004 года вярнулася ў «Алімпію», дзе выступала да 2009 года.

У 2009—2011 і 2012—2014 гадах выступала ў гомельскім клубе, а сезон 2011/12 правяла за літоўскі клуб «Рута» (Шаўляй). У студзені 2010 года брала ўдзел у «Матчы зорак» баскетбольнага чэмпіянату Беларусі ў камандзе «Захад»Определены составы команд на «Матч звезд» баскетбольного чемпионата Беларуси.

У студзені 2015 года зноў перайшла ў «Алімпію» Капитан женской баскетбольной команды рассказала легко ли совмещать спортивную карьеру с семейной жизнью, дзе выступала да 2021 года. У 2021 годзе вярнулася ў Гомель, выступала за «Гомельскія рысі».

Кар’ера 1997—1999 — БелДУТ (Гомель) 1999—2000 — БелДУТ-Ведрыца (Гомель) 2000—2002 — Алімпія (Гродна) 2002—2003 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) 2003 — Шлёнза (Уроцлаў, Польшча) 2004—2009 — Алімпія (Гродна) 2009—2010 — БелДУТ (Гомель) 2010—2011 — Сож-ГДУ (Гомель) 2011—2012 — Рута (Шаўляй, Літва) 2012—2014 — Сож-ГДУ (Гомель) 2014 — ГАЦАР-Сож-ГДУ (Гомель) 2015—2021 — Алімпія (Гродна) 2021—2024 — Гомельскія рысі

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (6): 2000/2001, 2003/2004, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007/2008, 2018/2019. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2001/2002, 2002/2003, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2002, 2004, 2005, 2006, 2007. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2014/2015, 2017/2018.

Спасылкі Профіль на сайце БФБ Ольга Копылова: «Есть прогресс как у клуба, так и у молодёжи» Olga Kopylova

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе