Хіраакі Суга (; нар. ) — японскі біяхімік і бізнесмэн. Вядомы сваёй працай над штучнымі (флексізімамі) і іх ужываннем для адлюстравання мРНК (RaPID, выпадковае нестандартнае інтэграванае адкрыццё пептыдаў).
Лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2023) разам з Чуан Хэ і Джэфры Келі «за наватарскія адкрыцці, якія асвятляюць функцыі і паталагічныя дысфункцыі РНК і бялкоў, а таксама за стварэнне стратэгій, якія дазваляюць па-новаму выкарыстоўваць магчымасці гэтых біяпалімераў, каб аблегчыць ход хвароб».
Біяграфія Хіраакі Суга нарадзіўся 21 лютага 1963 года ў горадзе Акаяма, Японія. Скончыў (бакалаўр, магістр навук) па інжынерыі, вучыўся ў Лазанскім універсітэце, дзе працаваў з .
Хіраакі Суга абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў 1994 годзе разам з , працуючы над каталітычнымі антыцеламі.
Пасля заканчэння Масачусецкага тэхналагічнага інстытута са ступенню доктара філасофіі Хіраакі Суга працаваў навуковым супрацоўнікам у лабараторыі Джэка Шостака ў , а затым распачаў сваю незалежную кар’еру ў Буфалаўскім універсітэце. З 2003 года з’яўляецца выкладчыкам Такійскага ўніверсітэта.
Хіраакі Суга з’яўляецца заснавальнікам PeptiDream Inc. Tokyo, публічнай біяфармацэўтычнай стартап-кампаніі, адказнай за адкрыццё і распрацоўку нестандартных пептыдных тэрапеўтычных сродкаў, а таксама за задавальненне нездаволеных медыцынскіх запатрабаванняў, даследаванне кан’югатаў пептыдных лекавых сродкаў, пептыдаў, і прэпаратаў на аснове малых малекул.
Хіраакі Суга таксама з’яўляецца старшынёй рэдакцыйнай рады RSC Chemical Biology і намеснікам рэдактара .
Навуковыя публікацыі Хіраакі Суга апублікаваў больш за 250 навуковых артыкулаў, сярод якіх:
Узнагароды 2014 — Akabori Memorial Award ад Японскага таварыства пептыдаў 2016 — Залаты медаль Макса Бергмана ад Нямецкага таварыства пептыдаў 2016 — Nippon Venture Award ад 2017 — Сярэбраны медаль Нагоі па арганічнай хіміі ад Фонда навукі аб жыцці MSD 2019 — Прэмія Вінцэнта дзю Вінё ад Амерыканскага таварыства пептыдаў 2020 — Прэмія Гумбальта ад Фонда Гумбальта 2020 — Сусветны прадпрымальнік года, Японія ад 2022 — ад Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха 2023 — Прэмія Вольфа па хіміі ад Фонда Вольфа
Крыніцы