Нгуен Хюэ, Нгуен Хуэ — другі імператар в’етнамскай , які кіраваў з 1788 да 1792 года. Быў адным з самых паспяховых палкаводцаў у гісторыі В’етнама. Правіў пад дэвізам Куанг-чунг.

Біяграфія Нгуен Хюэ і яго браты, вядомыя як браты Тэйшон, былі лідэрамі знакамітага Тэйшонскага паўстання. Падняўшы яго, яны заваявалі В’етнам, зрынуўшы і два канкуруючых феадальных дома: на поўдні і на поўначы.

Пасля некалькіх гадоў пастаянных ваенных дзеянняў Нгуен Хюэ памёр ва ўзросце 40 гадоў, магчыма, з-за інсультуQuang Trung Nguyễn Huệ (1753—1792) Vietsciences Accessed 14-11-2007. Да сваёй смерці ён планаваў працягнуць свой паход на поўдзень, каб знішчыць войска Зя Лонга, спадчынніка князёў Нгуен. Смерць Нгуен Хюэ прывяла да падзення . Яго пераемнікі не змаглі выканаць планы, якія ён пакінуў для кіраўнікоў В’етнама. Тым не менш яго заваяванні паклалі пачатак перыяду прыкладна ў стагоддзе працягласцю, на працягу якога В’етнам быў і адзіным, і незалежным, — да заваявання краіны французамі ў 1884 годзе.

Літаратура

Анналы династии Нгуен // Краткая история Вьета (Вьет шы лыок). М. Наука. 1980

Катэгорыя:Імператары В'етнама