«Delta-II», «Дэльта-2» — другое пакаленне амерыканскай ракеты-носьбіта сямейства «Дэльта». Распрацавана і сканструявана авіябудаўнічнай кампаніяй McDonnell Douglas, знаходзілася ў эксплуатацыі з 1989 па 2018 гады. Мае тры мадыфікацыі: серыя Delta 6000 і два варыянты серыі Delta 7000 (лёгкая і цяжкая).

Выкарыстоўвалася для запускаў спадарожнікаў глабальнай сістэмы пазіцыянавання NAVSTAR GPS, навуковых спадарожнікаў і міжпланетных зондаў NASA, а таксама ажыццяўляла камерцыйныя запускі тэлекамунікацыйных спадарожнікаў ЗША і іншых краін. Запускі ажыццяўляліся з двух касмадромаў у ЗША: мыса Канаверал і базы ВандэрбергUnited Launch Alliance. .

Больш чым за 20 гадоў эксплуатацыі было здзейснена звыш ста пяцідзесяці запускаў, з якіх толькі два былі прызнаныя няўдалымі. У 1990-х і 2000-х гадах Дэльта-2 з’яўлялася адной з найбольш запусканых ракет-носьбітаў у свеце.

У класе сярэдніх ракет-носьбітаў аналагамі Дэльты-2 з’яўляюцца французская Арыян-4, ужо не лятаючая з 2003 году, а таксама дзеючыя індыйскія GSLV і расійская Саюз-У.

Гісторыя Упершыню запушчаная ў 1960 годзе, ракета-носьбіт Дэльта выкарыстоўвалася NASA да пачатку 1980-х гадоў як асноўная РН для вываду ў космас камунікацыйных, метэаралагічных і навуковых спадарожнікаў. Аднак пачатак эксплуатацыі шматразовых транспартных касмічных караблёў Спэйс Шатл ў 1981 годзе змяніў касмічную палітыку ЗША. Вытворчасць ракет змяншалася, паколькі для запуску спадарожнікаў NASA планавала выкарыстоўваць пераважна шатлы.

Перспектывы ракеты змяніліся ў студзені 1986 года, пасля катастрофы шатла Чэленджэр: заява прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана пра тое, што шатлы больш не будуць несці камерцыйную нагрузку, адкрыла шлях для вяртання Дэльты на рынак ракет-носьбітаў.

У студзені 1987 года кампанія Макдонэл Дуглас атрымала заказ ад ВПС ЗША на вытворчасць 18 ракет Дэльта-2, неабходных для запуску спадарожнікавага сузор’я Navstar GPS, якія раней планавалася запускаць з дапамогай шатлаў. Пасля заказ быў павялічаны да 28 ракет.

Першы запуск Дэльты-2 адбыўся 14 лютага 1989 года. Ракета-носьбіт Delta 6925 паспяхова вывела на арбіту спадарожнік Navstar GPS. Усяго праз паўтара гады, 26 лістапада 1990 года, была запушчана ракета серыі Delta 7000. Пасля гэтага ракеты серыі Delta 6000 запускалі рэдка, апошняя была запушчана ў ліпені 1992 года.

Ў 1990 годзе Макдонэл Дуглас прапанавала ракету-носьбіт Дэльта-2 кампаніі Motorola Satellite Communications Group для вываду на арбіту тэлекамунікацыйных спадарожнікаў Ірыдыум. Ў 1994 годзе быў падпісаны кантракт на суму 400 мільёнаў долараў. Па кантракце Макдонэл Дуглас абавязвалася ажыццявіць восем запускаў да канца 1998 года. У 1995 годзе кампаніі падпісалі пагадненне на запуск дадатковых пяці ракет-носьбітаў. Агулам было выканана 12 запускаў, спадарожнікі Ірыдыум на нізкую калязямную арбіту выводзіла двухступеньчатая мадыфікацыя ракеты Дэльта-2 7920-10C.

З 1 жніўня 1997 года McDonnell Douglas увайшла ў склад кампаніі Boeing. Пасля з’яднання вытворчасць і эксплуатацыя Дэльты-2 працягвалася надалей.

У снежні 2006 года кампаніі Boeing і Lockheed Martin, вытворцы ракет Дэльта і Атлас, сфармавалі сумеснае прадпрыемства United Launch Alliance (ULA) для абслугоўвання дзяржаўных заказчыкаў ЗША. Камерцыйныя запускі Дэльты-2 ажыццяўляў Boeing.

Канструкцыя справа|міні|375x375px|Схема канструкцыі РН Дэльта-2 (мадыфікацыя Delta 7425) Delta II — ракета-носьбіт сярэдняй магутнасці, двух- ці трохступеньчатая. Створана на базе папярэдняй версіі ракеты сямейства Дэльта, Delta-4925. Ад іншых носьбітаў гэтага сямейства Delta II адрознівае, у першую чаргу, іншы маршавы рухавік.

Тыпы рухавікоў і іншых кампанентаў ракеты могуць адрознівацца, у залежнасці ад канкрэтнай мадыфікацыі. У ніжняй частцы першай ступені размяшчаецца вадкасны маршавы рухавік. Вышэй размешчаныя паліўныя бакі: бак для акісляльніка, у якасці якога выступае вадкі кісларод, і бак для газы RP-1. Далей знаходзіцца прамежкавы адсек паміж ступенямі (). Ўнізе першай ступені ўсталёўваюцца цвёрдапаліўныя паскаральнікі. Зверху на першай ступені знаходзіцца рухавік і бакі другой ступені, над якімі размяшчаецца авіёніка ракеты. На самым версе канструкцыі знаходзіцца карысная нагрузка, абгорнутая галаўным абцякальнікамUnited Launch Alliance. .

Першая ступень У першай ступені серыі 6000 выкарыстоўваўся адзін вадкасны ракетны рухавік адкрытага цыклу Rocketdyne RS-27, які ўключае ў сябе галоўны рухавік RS2701A/B і два дапаможных рухавіка LR101-NA. Маса рухавіка складае 1027 кг, дыяметр — 1,07 м, даўжыня — 3,63 м. Цяга 971 кН на узроўні мора і 1023 кН у вакууме. Камера згарання падчас працы мае тэмпературу 3315 °C і ціск 48 атм. Яна сканструяваная з аўстэнітнай нержавейкі маркі 347, і выкарыстоўвае рэгенератыўнае астуджэнне. Час гарэння складае 274 с. Дапаможныя рухавікі прызначаныя для кіравання арыентацыяй ракеты ў палёце падчас адключэння першай ступені і перадачы кіравання другой ступені.

У серыі 7000 выкарыстоўваўся мадыфікаваны рухавік Rocketdyne RS-27AUnited Launch Alliance. , які ўключае ў сябе галоўны рухавік RS2701B і два дапаможных рухавіка LR101-NA. У адрозненне ад свайго папярэдніка RS-27A мае большую даўжыню (3,78 м) і масу (1097 кг). Акрамя таго, ён развівае большую цягу ў вакууме за кошт павелічэння ступені пашырэння сапла, з 8:1 да 12:1.

Даўжыня першай ступені — 26,1 м.

Паліва У якасці паліва рухавік першай ступені выкарыстоўвае сумесь газы RP-1 і вадкага кіслароду як акісляльніка. Гэтыя кампаненты запраўляюцца ў адпаведныя алюмініевыя бакі з ізагрыднай (ці вафельнай) алюмініевай абалонкайUnited Launch Alliance. . Акісляльнік і газа змешваюцца ў прапорцыі 2,245:1. За 1 секунду рухавік першай ступені расходуе прыблізна 111 кг газы і 250 кг акісляльніка.

Паскаральнікі Ва ўсіх мадыфікацыях ракеты-носьбіта Дэльта-2 выкарыстоўваліся цвёрдапаліўныя паскаральнікі, прызначаныя для павелічэння цягі напачатку палёту. Часцей за ўсё іх усталёўвалася дзевяць, хаця ёсць варыянты і з трыма ці чатырмаUnited Launch Alliance. .

У серыі 6000 у якасці паскаральнікаў выкарыстоўваліся цвердапаліўныя ракетныя рухавікі Castor IV-A, сканструяваныя кампаніяй Thiokol. Кожны паскаральнік, у запраўленым стане меў масу 11578 кг, даваў цягу парадку 355,7 кН на ўзроўні мора і 407,2 кН ў вакууме. Для Castor IV-A выкарыстоўвалася сумесевае паліва TP-H8299 на аснове перхларата амонія і сінтэтычнага каўчуку.

У серыі 7000 сталі выкарыстоўвалі цвердапаліўныя ракетныя рухавікі з кіраваннем вектарам цягі Alliant GEM-40 ( — графіта-эпаксідны рухавік). Гэтыя паскаральнікі, дыяметрам каля 1 м і вышынёй 13 м, здольныя развіваць цягу 446,0 кН на ўзроўні мора і 499,2 кН ў вакууме. У якасці арганічнага злучніка ў паліве выкарыстоўваўся палібутадыен з канцавымі гідраксільнымі групамі (HTPB, ), ацвярджальнікам для яго служаць дыізацыянаты. Час працы GEM-40 складаў прыблізна 63 секунды. У цяжкай мадыфікацыі ракеты выкарыстоўваліся больш магутныя паскаральнікі GEM-46.

Прамежкавы адсек Паміж першай і другой ступенямі знаходзіўся прамежкавы адсек даўжынёй 4,72 м, сканструяваны з тых жа матэрыялаў, што і паліўныя бакі. Прамежкавы адсек змяшчаў выходнае сапла рухавіка другой ступені і шэсць прывадаў, прызначаных для расстыкоўкі ступеней.

Другая ступень

Усе мадыфікацыі ракеты-носьбіта Дэльта-2 выкарыстоўвалі на другой ступені вадкасны ракетны рухавік Aerojet AJ10-118K. Акрамя рухавіка, ступень ўключала ў сябе бакі для паліва і акісляльніка, падзеленыя агульнай сценкай. Падчас тыповых місій рухавік рабіў два ўключэння, але пры неабходнасці AJ10-118K мог запускацца да шасці разоў. У якасці паліва для яго выкарыстоўваўся самазагаральны Аэразін 50, і азотны тэтрааксід у якасці акісляльнікаUnited Launch Alliance. . Ступень дыяметрам 1,70 м і даўжынёй 5,89 м важыла на старце прыблізна 6 тон. Для кіравання арыентацыяй пасля аддзялення першай ступені выкарыстоўвалася сістэма RACS (). Цяга AJ10-118K складала 43,37 кН, час працы — 432 с. У двухступеньчатых варыянтах ракеты рухавік напрамую яднаўся да карыснай нагрузцы, і адказваў за яе вывядзенне на запланаваную арбіту.

Трэцяя ступень Патрабаванні кожнага касмічнага апарата вызначалі тып рухавіка трэцяй ступені. Незалежна ад тыпу, рухавікі гэтай ступені канструяваліся так, каб забяспечваць стабільны круцільны баланс, неабходны для стабільнай арыентацыі ў космасеUnited Launch Alliance. . Для вывядзення спадарожнікаў на нізкую калязямную арбіту трэцяя ступень звычайна не выкарыстоўвалася.

Цвердапаліўны Thiokol Star-48B у асноўным прызначаўся для вываду карыснай нагрузкі на геапераходную арбіту. У якасці паліва рухавік выкарыстоўваў сумесевае паліва , змяшчаючае перахларат амонія, парашковы алюміній і палібутадзіен з канцавымі гідраксільнымі групамі, што забяспечвала цягу 66,4 кН на працягу 87 секунд. Дыяметр Star-48B складаў 1,24 м, даўжыня — 2,04 м, маса на старце — 2010 кгUnited Launch Alliance. .

Thiokol Star-37FM SRM значна менш і лягчэй за Star-48B, у сувязі з чым ён выкарыстоўваўся для вываду апаратаў на высокія арбіты, у асноўным, для міжпланетных станцый. Яго дыяметр 0,93 м, даўжыня — 1,69 м, а маса на старце — 1066 кг. Паліва тое ж, што і ў рухавіка Star-48BUnited Launch Alliance. .

Абцякальнік У ракетах-носьбітах Дэльта-2 выкарыстоўвалася некалькі галаўных абцякальнікаў, якія адрозніваліся памерамі і матэрыялам. Стандартны металічны абцякальнік меў дыяметр каля 2,9 м. У ранніх мадыфікацыях ракеты выкарыстоўваўся 2,44-метровы абцякальнік, які з’яўляўся стандартам для ракет Дэльта-1.

Для вывядзення апаратаў большага аб’ёму выкарыстоўваўся 3-метровы абцякальнік, які ў асобных выпадках можна было дадаткова падоўжыць на 91 см. З 1997 года і да канца эксплуатацыі абцякальнікі вырабляліся з кампазітных матэрыялаўUnited Launch Alliance. .

Сістэма азначэнняў Тэхнічнае абазначэнне Дэльты-2 змяшчае 4 лічбы, якія абазначаюць камплектацыю канкрэтнай ракеты-носьбіта. Акрамя названых лічбаў, некаторыя мадыфікацыі мелі дадатковыя літарна-лічбавыя азначэнні.

Першая лічба можа мець значэнне 6 або 7, і азначае серыю ракеты-носьбіта 6000 або 7000. Серыя азначае тып ракетнага рухавіка першай ступені і паскаральнікаў. У Delta 6000 выкарыстоўваўся рухавік RS-27 кампаніі Pratt & Whitney Rocketdyne і паскаральнікі Castor IVA. У серыі 7000 выкарыстоўваўся рухавік Rocketdyne RS-27A і паскаральнікамі Alliant GEM.

Ў другі лічбе паказваецца колькасць паскаральнікаў. Часцей за ўсё іх усталёўвалася 9, з якіх 6 запускаліся на старце, а 3 — праз адну хвіліну пасля старту. У мадыфікацыях, якія мелі 3 або 4 паскаральніка, усе запускаліся на старце носьбіта.

Трэцяя лічба азначае Тып рухавіка другой ступені. Ва ўсіх мадыфікацыях Дэльты-2 выкарыстоўваўся рухавік Aerojet AJ10-118K, які абазначаецца лічбай 2.

Для абазначэння рухавіка трэцяй ступені выкарыстоўваецца чацвёртая лічба. У трохступеньчатых варыянтах Дэльты-2 выкарыстоўваўся модуль PAM ( — Дапаможны Модуль карыснай нагрузкі) з рухавіком Thiokol Star-48B, які абазначаўся лічбай 5. З 1998 года ў некаторых мадыфікацыях выкарыстоўвалася трэцяя ступень з рухавіком Thiokol Star-37FM (лічба 6). Двухступеньчатыя мадыфікацыі абазначаюцца нулём.

Пры азначэнні цяжкай мадыфікацыі Дэльты-2 пасля лічбаў дадаецца літара H ( — цяжкі).

Для мадыфікацый, якія маюць нестандартны для Дэльты-2 галаўны абцякальнік, выкарыстоўваюцца наступныя дадатковыя абазначэнні:

-8: 8-футавы (2,44 м) цыліндрычны абцякальнік, выкарыстоўваўся ў якасці стандартнага на ракетах Дэльта-1 (серыі 1000-3000). -10: 10-футавы (3,05 м) металічны абцякальнік. -10С: 10-футавы абцякальнік з кампазітных матэрыялаў. Быў распрацаваны ў якасці замены металічнага абцякальніка, выкарыстоўваўся з 1997 года. -10L: 10-футавы падоўжаны кампазітны абцякальнік. Выкарыстоўваўся для вываду на арбіту карысных нагрузак павялічанага аб’ёму.

Стартавыя пляцоўкі

У залежнасці ад канкрэтнай місіі і патрабаванняў бяспекі, ракеты Дэльта-2 серый 7300, 7400 і 7900 маглі запускацца з усходняга ці заходняга касмадромаў ЗША.