H–I (H–1) — японская ракета-носьбіт, якая складалася з ліцэнзійнай копіі першай ступені амерыканскай ракеты Delta і верхніх ступеней уласна японскай распрацоўкі. Літара «H» у назве адсылае на выкарыстанне вадкага вадароднага паліва на другой ступені. Ракета была запушчана агулам дзевяць разоў у перыяд з 1986 па 1992 год. Яна замяніла ракету N-II, а потым сама была заменена на H-II, якая выкарыстоўвала тыя ж верхнія ступені, але з новай японскай першай ступенню.

Першая ступень H-I была ліцэнзійнай версіяй Thor-ELT, якая першапачаткова была пабудавана для амерыканскай ракеты Delta 1000. Ступень ужо выраблялася ў Японіі па ліцэнзіі для ракет N-I і N-II. Другая ступень была цалкам японскай, з выкарыстаннем рухавіка LE-5, першага японскага ракетнага рухавіка з выкарыстаннем крыягеннага паліва. Пры запусках на геапераходныя арбіты ў якасці трэцяй ступені выкарыстоўваўся цвердапаліўны рухавік UM-69A вытворчасці Nissan. У залежнасці ад масы карыснай нагрузкі выкарыстоўваліся шэсць ці дзевяць паскаральнікаў Castor 2.

Гісторыя запускаў нумар ракеты Дата/Час запуску (UTC) Стартавая пляцоўка Карысная нагрузка Арбіта Вынік запуску 15 12 жніўня 1986 20:45 Стартавы комплекс Осакі EGP (Ajisai) НАА Паспяховый 9 паскаральнікаў, 2 ступені 17 27 жніўня 1987 09:20 Стартавы комплекс Осакі ETS-5 (Kiku-5) ГПА Паспяховый 9 паскаральнікаў, 3 ступені 18 19 лютага 1988 10:05 Стартавы комплекс Осакі CS-3A (Sakura-3A) ГПА Паспяховый 9 паскаральнікаў, 3 ступені 19 16 верасня 1988 09:59 Стартавы комплекс Осакі CS-3B (Сакура-3B) ГПА Паспяховый 9 паскаральнікаў, 3 ступені 20 5 верасня 1989 19:11 Стартавы комплекс Осакі GMS-4 (Himawari-4) ГПА Паспяховый 6 паскаральнікаў, 3 ступені 21 7 лютага 1990 01:33 Стартавы комплекс Осакі MOS-1B (Momo-1B)НААПаспяховый 9 паскаральнікаў, 2 ступені 22 28 жніўня 1990 09:05 Стартавы комплекс Осакі BS-3A (Yuri-3A) ГПА Паспяховый 9 паскаральнікаў, 3 ступені 23 25 жніўня 1991 08:40 Стартавы комплекс Осакі BS-3B (Yuri-3B) ГПА Паспяховый 9 паскаральнікаў, 3 ступені 24 11 лютага 1992 01:50 Стартавы комплекс Осакі JERS-1 (FUYO-1)НААПаспяховый 9 паскаральнікаў, 2 ступені Калі H-I была анансавана ў 1986 годзе, прадстаўнік кампаніі Цугуо Татакаве ўдакладніў, што ракета будзе выкарыстоўвацца толькі для запуску японскай карыснай нагрузкі, таму што планавалася выконваць не болей за два пускі на год і што стартавае акно знаходзілася ў чатырохмесячны перыяд, на працягу якога не працавалі японскія рыбалоўныя флатыліі (бо падаючыя адпрацаваныя ступені маглі пашкодзіць рыбалоўныя сеткі ў акіяне).Japan's H–1 and H–2 rockets, Air & Space/Smithsonian, February/March 1987, p. 19

Глядзіце таксама

Delta H-II H-IIA

Зноскі

Катэгорыя:Япона-амерыканскія адносіны Катэгорыя:Ракеты-носьбіты Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі