Tautiška giesmė () — нацыянальны гімн Літвы. Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (1858—1899)
Гісторыя Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (1858—1899). Апублікаваны ў часопісе «Varpas» («Звон») у 1898 годзе. Публічна выкананы ўпершыню ў Пецярбургу 13 лістапада 1899 года хорам пад кіраўніцтвам Чэслава Сасноўскага. У Вільні выкананы 3 снежня 1905 года. Афіцыйна зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна дэкларацыяй Сойма ў 1919 годзе.
У перыяд савецкай улады, пачынаючы з 1940 года, быў забаронены. Пасля ўключэння Літвы ў склад СССР у якасці гімна ў 1940—1941 і 1944—1950 гадах выконваўся «Інтэрнацыянал». У 1950—1988 гадах функцыянаваў Гімн Літоўскай ССР (тэкст — Антанас Венцлова, музыка — Баліс Дварыянас і Ёнас Швядас).
У 1988 годзе яшчэ да абвяшчэння ўзнаўлення незалежнасці Літвы вернуты ў якасці гімна Літоўскай ССР.
У сувязі з будаўніцтвам у Вільні помніка аўтару гімна (на помніку выбіты яго тэкст; скульптар Арунас Сакалаўскас, архітэктар Рычардас Крыштапавічус) разгарэлася дыскусія аб аўтэнтычнасці аднаго радка трэцяга куплету. У сапраўдным тэксце Вінцаса Кудзіркі радок мае выгляд — (літаральна «Хай сонца Літвы»), што, па меркаванні некаторых дзеячаў (напрыклад, дырэктары Дабрачыннага фонду падтрымкі памяці Вінцаса Кудзіркі Стасіса Тамошайціса Dėl paminklo V.Kudirkai — galvosūkis), гучыць абсурдна, паколькі ніякага свайго сонца ў Літвы няма. У афіцыйным тэксце гімна, зацверджаным Соймам Літвы, радок выглядае — («Хай сонца ў Літве»), што выклікае пярэчанні прыхільнікаў аўтэнтычнага і традыцыйнага тэксту Paminklas V. Kudirkai kelia diskusijas dėl himno.
Тэкст Кампазітар: Вінцас Кудзірка Словы: Вінцас Кудзірка
Lietuva, Tėvyne mūsų Tu didvyrių žeme, Iš praeities Tavo sūnūs Te stiprybę semia.
Tegul Tavo vaikai eina Vien takais dorybės Tegul dirba Tavo naudai Ir žmonių gėrybei
Tegul saulė Lietuvoj Tamsumas prasalina, Ir šviesa, ir tiesa Mūs žingsnius telydi.
Tegul meilė Lietuvos Dega mūsų širdyse, Vardan tos Lietuvos Vienybė težydi
Пераклад
Падрадкоўны пераклад
Літва, зямля бацькоў, Краіна герояў, Што ў слаўнай мінуўшчыне Бяруць свае сілы.
Няхай дзеці твае заўжды Ходзяць шляхамі праўды, Няхай яны працуюць дзеля тваёй славы, І дабрабыту народа.
Няхай літоўскае Сонца Адгоніць цемру, І светла і ясна (правам і праўдай) Вядзе нас наперад.
Хай любоў да цябе Жарам гарыць у нашых сэрцах, І вакол цябе, Бацькаўшчына, Хай будзе наша адзінства!
Літаратурны пераклад
Існуе некалькі перакладаў тэксту на англійскую, польскую, рускую мовы; перакладаўся таксама на караімскую мову, латынь, латышскую, нарвежскую, туркменскую мовы і эсперанта. Пераклад на беларускую мову выканаў Аляксей Арцёмаў.
Спасылкі Ноты Інструментальнае выкананне (Аркестра Ваенна-марскога флота ЗША) Рускі тэкст
Літва Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Літвы Катэгорыя:Песні 1898 года