Косаўска-фінляндскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Фінляндскай Рэспублікай і часткова прызнанай Рэспублікай Косава. Фінляндыя прызнала Косава 7 сакавіка 2008 года, менш чым праз месяц абвяшчэння яе незалежнасці.

Гісторыя У 1999 годзе прэзідэнт Фінляндыі Марці Ахцісаары актывізаваў спробы краіны дамагчыся мірнага ўрэгулявання Косаўскага канфлікту праз Еўрапейскі Саюз. У 2007 годзе пасланнік ААН у Косаве заявіў, што незалежнасць была адзіным жыццяздольным варыянтам для вырашэння канфлікту

Мірны план Ахцісаары не атрымаўся, і ён не змог прымірыць косаўскіх сербаў і косаўскіх албанцаў. Больш за тое, сербы ўбачылі ў ім адну з вядучых фігур, датычных да распаду Югаславіі, з прычыны падтрымкі з боку Фінляндыі ваеннай аперацыі супраць СРЮ .

Пасля абвяшчэння незалежнасці Косава ад Сербіі ў 2008 годзе косаўскія албанцы, якія пражывалі ў Фінляндыі, адсвяткавалі гэтую падзею і выказалі сваю падзяку ўраду Фінляндыі і прэзідэнту Ахцісаары за садзейнічанне ў правядзенні рэферэндуму.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Фінляндыя мае ўласнае пасольства ў Прышціне.

Ваенная прысутнасць На 2009 год 411 фінляндскіх вайскоўцаў служылі ў Косава ў якасці міратворцаў у складзе KFOR"Kosovo Force (KFOR)" www.nato.int Link accessed 21-07-09.

Заўвагі

Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Фінляндыі