Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч (нар. , г. Ліда) — беларускі правазнавец. Спецыяліст у галіне канстытуцыйнага права. Кандыдат юрыдычных навук (1987), дацэнт (1993).

Біяграфія Нарадзіўся у г. Лідзе. 3 сям’і службоўцаў. Вучыўся ў СШ № 8 г. Ліды да 6 класа, пасля ў СШ № 103 г. Мінска.

Скончыў у 1983 годзе юрыдычны факультэт БДУ, у 1986 годзе — аспірантуру на кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Выкладаў на гэтай кафедры, адначасова ў 1990—1995 гадах быў сябрам навукова-кансультацыйнай рады пры Камісіі па заканадаўстве Вярхоўнага Савета Беларусі. У 1996 годзе выбраны суддзём Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Неўзабаве вымушаны пайсці ў адстаўку.

Загадчык кафедры агульнаправавых дысцыплін недзяржаўнага міжнароднага Інстытута працоўных і сацыяльных праблем у Мінску. Супрацоўнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Вывучае пытанні абароны правоў чалавека, дзейнасць органаў канстытуцыйнай юстыцыі за мяжой.

Літаратура Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Гродна, 2000. С.50-51.

Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь