Тыльжа () — рака ў Калінінградскай вобласці Расіі, працягласцю 44 км. Плошча вадазборнага басейна — 207 км². Ад ракі пайшла назва горада Тыльзіт (сучасны Савецк)Heinz Kebesch: Unsere Tilszele. 8. Tilsiter Rundbrief (1978/79), S. 30 f..
Упершыню згадваецца ў дакументах Тэўтонскага ордэна. Літоўцы, якія імігравалі ва Усходнюю Прусію ў XV і XVI стагоддзях, назвалі раку (Тыльзеле). Сучасная назва ракі Тыльжа з’явілася ў 1946 годзе, калі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкага Саюза.
Выток размешчаны ў 5 км ад чыгуначнай станцыі Вішнёвае, якая знаходзіцца на шляху Савецк — Шчыліна — Калушскае — Чарняхоўск — Калінінград. Рака ўпадае ў Нёман на вышыні 3 метра над узроўнем мора.
Плынь хуткая. Сярэдняя шырыня рэчышча — 1,5 метраў. Тыльжа працякае праз населеныя пункты Міхайлаўка, Рудакова, Іскра, Гудкова, Ракіціна і Ветрава. На берагах ракі размешчаны гаі і лугі. Найбольш маляўнічыя пейзажы паблізу ракі размешчаны ў раёне населеных пунктаў Ветрава і Ракіціна.
Асноўныя прытокі — Малая Тыльжа, Падліпаўка, Малы (усе — правыя). Заўвагі
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Калінінградскай вобласці