Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў (скарочана — Белкаапсаюз) — некамерцыйнаеЗакон Республики Беларусь от 25 февраля 2002 года № 93-З «О потребительской кооперации» грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1918 годзе.
Аб’ядноўвае прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, нарыхтоўчую сетку, зверагадоўчыя гаспадаркі, прамысловыя, транспартныя і будаўнічыя арганізацыі, профільныя навучальныя ўстановы ў Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя 22 чэрвеня 1917 года ўдзельнікі першага агульнагубернскага (арганізацыйнага) з’езда прадстаўнікоў кааператыўных таварыстваў прагаласавалі за стварэнне Саюза спажывецкіх таварыстваў Мінскага раёна. Дзейнасць саюза ахоплівала Мінскую, частку Віленскай і Магілёўскай губерняў, Полацкі павет Віцебскай губерніБелкоопсоюз: становление и годы испытаний (1917—1921 годы).
24 ліпеня 1918 года Саюз спажывецкіх таварыстваў Мінскага раёна перайменаваны ў Цэнтральны саюз спажывецкіх таварыстваў Беларускага Краю (Цэнтрабелсаюз). Змяненне назвы звязваецца з вострай патрэбай саюза ў атрыманні крэдытаў і неабходнасцю яго ўступлення ў Цэнтральны саюз крэдытнай кааперацыі Беларускага краю, абавязковай умовай якога было перайменаванне саюза. Таксама значна пашырылася тэрыторыя дзейнасці саюза — цяпер яна ахоплівала практычна ўвесь беларускі рэгіён. 19 верасня 1918 года Мінскі акруговы суд прыняў вызначэнне аб перайменаванні саюза і яго рэгістрацыі пад новай назвай.
Даччынныя прадпрыемствы У падпарадкаванні мае наступны шэраг прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат (Магілёўская вобласць), Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў, Барысаўскі камбінат тэкстыльных матэрыялаў (Мінская вобласць), «Белкаапаптгандаль», «Белкаапзнешгандаль», «Белкааппрагрэс», «Белкааппраект», Гомельскі завод гандлёвага абсталявання, Калінкавіцкая зверагаспадарка (вёска Антонаўка, Гомельская вобласць), Мінскі харчовы камбінат, «Парэчча», Пінская зверагаспадарка (в. Малоткавічы, Брэсцкая вобласць).
Навучальныя ўстановы Мае шэраг галіновых навучальных устаноў: Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт і 7 каледжаў — Баранавіцкі тэхналагічны (Брэсцкая вобласць), Гомельскі гандлёва-эканамічны, Полацкі гандлёва-тэхналагічны (Віцебская вобласць) і Гродзенскі, Маладзечанскі (Мінская вобласць), Магілёўскі і Мінскі гандлёвыя каледжы.
Старшыні Сяргей Дзмітрыевіч Сідзько (4 снежня 2009 — ліпень 2013); Валерый Мікалаевіч Іваноў (снежань 2013 — ліпень 2021); Алег Сяргеевіч Мацкевіч (8 кастрычніка 2021 — 28 ліпеня 2023Указ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 232 «Об О. С. Мацкевиче»); Інэса Леанідаўна Караткевіч (з лютага 2024)Председателем правления Белкоопсоюза избрана Инесса Короткевич
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе Катэгорыя:Эканоміка Беларусі Катэгорыя:Гандаль