Каралін Гарсія (; нар. , Сен-Жэрмен-ан-Ле, Францыя) — французская тэнісістка; пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2016, Адкрыты чэмпіянат Францыі 2022), другая францужанка ў гісторыі, якая выйграла Падагульняючы турнір WTA ў адзіночным разрадзе (2022); пераможца 19 турніраў WTA (з іх 11 у адзіночным разрадзе); чацвёртая ракетка свету ў адзіночным і былая другая ракетка свету ў парным разрадзе; пераможца Кубка Федэрацыі (2019).

У юніёрах: фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2011); былая пятая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

Агульная інфармацыя Бацькі Каралін — Луі-Поль і Мары-Ленэ валодаюць уласным агенцтвам нерухомасці. Тата суправаджае дачку на спаборніцтвах.

Францужанка прыйшла ў тэніс у пяць гадоў, аднак першыя гады сумяшчала гульню ў гэты від спорту з заняткамі іншымі відамі. Моцнымі бакамі ў гульні Гарсіі з’яўляюцца фархенд і падача.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Францыі Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым парным разрадзе Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года