«Белгеалогія» — вытворчае аб’яднанне па геолагаразведачных работах Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляла комплекснае вывучэнне нетраў, пошукі і разведку радовішчаў карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі. Размяшчалася ў Мінску па адрасе вуліца Някрасава, 7.

Гісторыя Стварэнне беларускай геалагічнай службы ўзыходзіць да 1922 года, калі была створана геолагаглебавая падсекцыя ў Інбелкульце. У 1930 годзе арганізаваны Беларускі геолагаразведачны трэст, функцыі якога ў 1933 годзе перададзены Інстытуту геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР.

3 1936 года геолагаразведачная служба існавала ў складзе Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР, з 1938 года — пры СНК СССР, у Маскоўскім геалагічным упраўленні (з 1943 года Беларуская геалагічная партыя).

У 1944 годзе арганізавана Беларускае геалагічнае ўпраўленне. 3 1946 года пачата планамернае вывучэнне нетраў. У 1965 годзе ў сістэме Упраўлення геалогіі пры СМ БССР створаны трэст «Белнафтагазразведка», у 1969 годзе ў яе ўвайшоў Інстытут геалагічных навук АН БССР. У 1979 годзе Упраўленне геалогіі пры СМ БССР пераўтворана ва Упраўленне геалогіі БССР. У 1980 годзе створана Беларуская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання ў Заходняй Сібіры. 3 1987 года «Беларусьгеалогія».

Станам на 1995 год у складзе «Беларусьгеалогія» было 11 вытворчых падраздзяленняў, у т.л. Беларуская геолагаразведачная экспедыцыя (у Слуцку), Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыя (у Мінску), Цэнтральная геафізічная экспедыцыя (у пасёлку Калодзішчы каля Мінска), Геафізічная экспедыцыя (у Мінску), Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання і інш.

З 1997 года вытворчае аб’яднанне «Белгеалогія». У 2013 годзе ў выніку рэарганізацыі шляхам зліцця «Белгеалогіі» і Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута створаны Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі.

Літаратура

Спасылкі

Управление геологии БССР, г. Минск. Информация о фонде

Катэгорыя:Геалогія ў Беларусі Катэгорыя:Вуліца Някрасава (Мінск)