Uraba lugens — від лускакрылых сямейства , шкоднік эўкаліпту. Жыве ў Аўстраліі. Вядомы найперш тым, што на лічынкавай стадыя носіць на сваёй галаве стос папярэдніх абалонак галавы.

Апісанне

Вусень афарбаваны ў чорны і жоўты колер, мае доўгія валасінкі з кнідацытамі. Пасля лінькі пазбаўляюцца ад хітынавай абалонкі, акрамя яе галаўной часткі, якая застаецца зверху сапраўднай галавы, і так праз некалькі лінек у вусеняў утвараецца стос галоў (да 5-ці галоў), каб абараняцца ад прадстаўнікоў надсямейства , якія цэляцца колюча-смактальным ротавым апаратам прама ў галаву. Ад іншых драпежнікаў абараняецца альбо з’едлівай зялёнай вадкасцю, альбо выкідваючы кішкі, падобна галатурыям. Імага маюць цёмна-шэрыя пярэднія крылы з чорнымі папярочнымі лініямі і плямамі, часам шырокай карычневай паласой па цэнтры, а колер задніх крылаў блізкі беламу, краі крылаў апушаныя. Вусы перыстыя.

Катэгорыя:Матылі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1863 годзе