Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) — дзяржаўная ўстанова адукацыі ў Беларусі. Размяшчаецца ў будынку па вуліцы Чайкоўскага, 7 у Мінску.

Мэтай інстытута з’яўляецца метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне кантролю ведаў навучэнскай моладзі, накіраванае на павышэнне якасці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзенне мерапрыемстваў па ажыццяўленні тэсціравання грамадзян.

Ажыццяўляе суправаджэнне цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у Рэспубліцы Беларусь: азнаямляе з дакументамі, якія рэгламентуюць уступную кампанію, падае звесткі аб зборніках і метадычных дапаможніках для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, аператыўна прадастаўляе вынікі рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціраванняў, дае кваліфікаваныя адказы на пытанні аб тэсціраванні.

Паводле афіцыйнага сайта інстытут здзяйсняе наступныя віды эканамічнай дзейнасці: іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі; даследаванні і распрацоўкі; даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук; даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадазнаўчых і гуманітарных навук; апрацоўка даных; выдавецкая дзейнасць.

Задачы інстытута: Стварэнне арганізацыйна-прававога забеспячэння інфраструктуры для арганізацыі і правядзення тэсціравання грамадзян. Правядзенне навукова-даследчых работ (НДР) і навукова-даследчых досведна-канструктарскіх работ (НДДКР) па распрацоўцы і ўкараненні нарматыўна-метадычных дакументаў і сертыфікаваных камп’ютарна-кваліметрычных сродкаў для вымярэння якасці навучання, новых адукацыйных стандартаў і тэхналогій. Каардынацыя змястоўнай часткі адукацыйных стандартаў з патрабаваннямі тэставага кантролю якасці ведаў і сертыфікацыя адукацыйных праграм, методык і сродкаў кантролю. Падрыхтоўка і выданне вучэбна-метадычнай, навукова-тэхнічнай літаратуры, нарматыўнай дакументацыі, зборнікаў тэстаў і рэкламнай прадукцыі. Правядзенне тэсціравання грамадзян па асноўных прадметах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама прафесійнай арыентацыі і агульным узроўні падрыхтоўкі. Падрыхтоўка тэставых матэрыялаў і правядзенне ўнутраных і знешніх атэстацый па заказах вышэйшых навучальных устаноў і іншых арганізацый. Арганізацыя падрыхтоўкі (падрыхтоўчыя курсы) да ўдзелу ў тэсціраванні. Правядзенне па выніках тэсціравання маніторынгу якасці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні кіравання і арганізацыі адукацыйнага працэсу. Правядзенне канферэнцый і нарад па праблемах адукацыі, удзел у міжнародных, рэспубліканскіх праграмах і праектах па праблемах тэсціравання ў сістэме адукацыі. Падрыхтоўка і абмен навуковай, тэхнічнай і эканамічнай інфармацыяй з установамі і фізічнымі асобамі. Аказанне кансультацыйных адукацыйных паслуг. Стварэнне інфармацыйных банкаў даных па асноўных кірунках дзейнасці інстытута. Вывучэнне і абагульненне замежнага досведу ў кантролі ведаў.

Гл. таксама Адукацыя Цэнтралізаванае тэсціраванне

Спасылкі Афіцыйны сайт РІКВ

Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Вуліца Чайкоўскага (Мінск)