Брыс Клотэр Алігі Нгема () — кіраўнік габонскай ваеннай хунты «Камітэт па пераходзе і аднаўленню інстытутаў».

Біяграфія Маці паходзіла з народа тэке, бацька — з народа фанг. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Амара Бонга. Потым скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію Мекнеса ў Марока.

Быў ад’ютантам прэзідэнта Амара Бонга. Працаваў ваенным аташэ ў пасольствах Габона ў Марока і Сенегале. З кастрычніка 2018 года быў начальнікам раздедвальнай службы Рэспубліканскай гвардыі. У красавіку 2020 года ўзначаліў Рэспубліканскую гвардыю.

Таксама вядомы як мультымільярдэр, замяшаны ў справе аб крадзяжах. Мае сувязі з наркаколамі паўднёваамерыканскіх і івуарыйскіх картэляў. Валодае некалькімі аб’ектамі нерухомасці ў ЗША коштам больш за 1 мільён долараў.

У жніўні 2023 года ўдзельнічаў у ваенный перавароце, у выніку якога зрынуты Алі бен Бонга Андзімба. 4 верасня адбылася афіцыйная інаўгурацыя Алігі як часовага кіраўніка краіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Генералы Катэгорыя:Постаці Габона Катэгорыя:Прэзідэнты Габона