Плунгя́ны С. 80., таксама Плунге (, ) — горад у заходняй Літве, адміністрацыйны цэнтр Плунгянскага раёна Цельшаўскага павета. Праз Плунгяны ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўлі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя Упершыню Плунгяны (ст.-бел. Плункгяны) згадваюцца ў 1567 годзе. Да XVI стагоддзя Плунгяны належалі Гаштольдам, а потым перайшлі ў вялікакняжскае ўладанне і сталі цэнтрам староства. З дзяржаўнага ўладання ў 1773 годзе Плунгяны перайшлі ва ўласнасць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. 13 студзеня 1792 года паселішчу быў нададзены статус горада.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунгяны былі канфіскаваны ўладамі Расійскай імперыі і перададзены Платону Зубаву. У 1873 годзе горад купіў князь Міхал Агінскі (1850—1902). Ва ўладанні Агінскіх Плунгяны былі да 1921 года, потым быў канфіскаваны літоўскай уладай. З 1918 года ў складзе Літвы.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Ліна Анужыце (нар. 1971) — літоўскі гісторык і метрыкант

Крыніцы

Літаратура Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.

Спасылкі