Аромія (, ) — адзін з 11-ці рэгіёнаў (штатаў) Эфіопіі. Адміністрацыйны цэнтр — дэ юрэ Адыс-Абеба, дэ факта Назрэт (Адама). Мяжуе з Кеніяй і Паўднёвым Суданам.
Да XXI стагоддзя адміністрацыйным цэнтрам Ароміі з’яўляўся горад Адыс-Абеба, назва якога на мове арома гучыць як Фінфін. Перанос адміністрацыйнага цэнтра Ароміі ў Адаму выклікаў шматлікія спрэчкі. 10 чэрвеня 2005 года Дэмакратычная Арганізацыя народа Арома, якая з’яўляецца часткай кіруючай кааліцыі ў краіне, заявіла, што мае намер перанесці адміністрацыйны цэнтр Ароміі назад у Адыс-Абебу.
Катэгорыя:Рэгіёны Эфіопіі