Раён наскальных малюнкаў Чангоні () — помнік сусветнай спадчыны ў цэнтральнай частцы Малаві. Уяўляе сабою 127 участкаў наскальных малюнкаў, раскіданых на плошчы 126,4 км².
Раён наскальных малюнкаў Чангоні месціцца высока на плато цэнтральнай Малаві на пакрытых лесам гранітных узгорках. Найбольш старажытныя малюнкі былі зроблены паляўнічымі, продкамі пігмеяў, у каменным веку. Традыцыю працягвалі банту, з прыходам якіх пачаўся жалезны век. Вядома, што земляробы чэва малявалі на скалах да XX ст. Наскальныя малюнкі Чангоні адлюстроўваюць культурную гісторыю мясцовых народаў і іх рытуальныя сімвалы. Мяркуецца, што паляны сярод скал з'яўляліся месцамі ініцыяцыі.
У 2004 г. раён Чангоні быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі Chongoni Rock-Art Area — UNESCO World Heritage Centre Smith, B.W. 2014. Chongoni rock art area. In Smith, C. (ed.) Encyclopedia of Global Archaeology: 1448-1452. New York: Springer Chongoni World Heritage Site Guide
Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыя Малаві Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Малаві Катэгорыя:Петрогліфы