Конрад Прушынскі (, псеўданімы «Kazimierz Promyk», «Pisarz Gazety Świątecznej», 19 лютага 1851, Мінск — 8 ліпеня 1908, Варшава) — польскі дзеяч асветы, , выдавец.
Біяграфія Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і. Быў сынам Станіслава Антонія Прушынскага і Пелагеі, народжанай Кулак. Бацька трымаў у Мінску фатаграфічную майстэрню (заснавана ў 1839 г.). У маладосці разам з бацькамі, братамі і сёстрамі быў высланы ў Томск, Заходняя Сібір, з-за абвінавачванняў бацькі ў патрыятычнай дзейнасці, у тым ліку ў размяшчэнні нацыянальных сімвалаў Польшчы і Літвы на зробленых ім сямейных фотаздымках. У эміграцыі пазнаёміўся са Станіславам Віткевічам, пазнейшым гісторыкам мастацтва і літаратуразнаўцам, сынам Ігнацыя Віткевіча, высланага ў Томск за ўдзел у Студзеньскім паўстанні. Разам са Станіславам Віткевічам у 17-гадовым узросце яму ўдалося выехаць на радзіму і пасля некалькіх гадоў намаганняў у 1873 г. дамагчыся вызвалення са ссылкі сваіх бацькоў і братоў.
У 1875 заснаваў тайнае , якое мела на мэце пашырэнне асветы сярод народа. Аўтар лемантароў, напр. першага сучаснага лемантара (выдадзены ў 1875 г.) і «Obrazkowej nauki czytania i pisania», выдадзенай у 1879 г. (пераможца міжнароднай выстаўкі Лонданскага педагагічнага таварыства ў 1893 г.). Лемантар Прушынскага быў узяты за ўзор для першага беларускага лемантара.
Прапагандаваў індывідуальнае навучанне метадам самаадукацыі, садзейнічаў папулярызацыі чытання на вёсцы. З 1881 г. выдаваў штотыднёвік для сялян «Gazeta Świąteczna». Прыхільнік арганічнай працы і нацыянальнай салідарнасці. У 1878 г. заснаваў у Варшаве Нацыянальную кнігарню, якая займалася распаўсюджваннем папулярнай і навукова-папулярнай літаратуры. Атрымаў званне ганаровага члена .
Быў членам Stanisław Kozicki, Historia Ligi Narodowej (okres 1887—1907), Londyn 1964, s. 581..
Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках (участак Т-1-15/16).
Ушанаванне памяці У 1911 годзе планавалася ўсталяваць помнік Конраду Прушынскаму па праекце Чэслава Макоўскага .
Імем Казіміра Промыка названая адна з вуліц Старога Жалібожа ў Варшаве.
Сям’я Двойчы жанаты: з Цэцыліяй, народжанай Пуцята (памерла ў 1884 г.), і з Вандай, народжанай Кожан. Ад першай жонкі меў чацвёра дзяцей, ад другой — сямёра.
Дзеці і ўнукі:
(1873—1925), журналіст, рэдактар «Gazety Świątecznej» і дэпутат сейма; Казімір (1875—1945), вынаходнік і канструктар; Ядвіга (1877—1956), карыкатурыстка, жонка сенатара ; Стэфан (1879—1955), юрыст, прафесар Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні; Томаш (1887—1912), архітэктар; Пелагея Ванда (1889—1953), рэдактарка «Gazety Świątecznej», жонка агранома Пятра Галонскі; Конрад Марцыян (1891—1944), капітан гандлёвага марскога флоту і журналіст, апошні рэдактар «Gazety Świątecznej»; Яніна (1892—1956), мастачка і журналістка; Станіслава (1896—1966), журналістка; Баляслаў Антоні (1902—1920), студэнт, загінуў падчас Варшаўскай бітвы пад ; Марэк Юзэф (1906—2003), геолаг і географ . Унук Конрада — , сын Марэка Прушынскага Szczepan Lewicki: Konrad Prószyński (Kazimierz Promyk), wyd. Prószyński i S-ka, Warszawa 1996.
Зноскі
Бібліяграфія
Szczepan Lewicki, Konrad Prószyński (Kazimierz Promyk), wyd. Prószyński i S-ka, Warszawa 1996. Władysław Jewsiewicki, «Kazimierz Prószyński», wyd. Interpress, Warszawa 1974
Спасылкі
KonradProszynski.pl Публікацыі Конрада Прушынскага на сайце Polona.pl
Катэгорыя:Постаці Мінска Конрад