Hypercompe scribonia — від матылькоў з падсямейства .

Апісанне

Размах крылаў 57-91 мм. Асноўны фон крылаў белы. На пярэдніх крылах знаходзяцца кольцападобныя сінявата-чорныя плямы. Крылы, як правіла, напаўпразрыстыя ля вонкавага краю. Уздоўж унутранага краю задніх крылаў праходзяць цёмныя палосы. У вяршыні задніх крылаў маюцца чорныя круглявыя кропкі. Брушка цёмна-сіняе, амаль чорнае, з аранжавымі кропкамі на верхнім баку кожнага сегмента. У самцоў маецца вузкая жоўтая паласа па баках брушка. Ногі чорнага колеру, з белымі палоскамі.

Распаўсюджанне Арэал віду ўключае паўднёвую і ўсходнюю частку ЗША.

Біялогія Матылі вядуць начны спосаб жыцця — лёт пачынаецца ў змярканне.

Цыкл развіцця

Вусень чорны са мноствам шчацінак, з чырвонымі або аранжавымі палосамі на мяжы сегментаў, якія становяцца асабліва прыкметнымі, калі патрывожаны вусень згортваецца ў кола. Зімуе вусень.

Кармавыя расліны вусеняў Bougainvillea Brassica Brugmansia Cannabis Citrus Euphorbia Helianthus Lonicera Magnolia Morus Musa «Paulownia» Persea Phytolacca Plantago Pyrostegia Ricinus Robinia Salix Lilac Taraxacum Viola Ocimum basilicum Lettuce

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1790 годзе Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Мядзведзіцы