Суля́цічы — археалагічны помнік, курганны могільнік дрыгавічоў (магчыма, дрыгавіцка-валынскага насельніцтва) XI—XIII стагоддзяў каля вёскі Суляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца на левым беразе ракі Валатоўка. Захавалася 40 насыпаў дыяметрам 3—9 м і вышынёй 0,3—1,5 м. Вакол некаторых курганоў маюцца невялікія паглыбленні. Даследаванні праводзілі Ф. Д. Гурэвіч у 1956 годзе і К. В. Паўлава ў 1971 годзе.
Адзін курган без пахавання, у 2-х курганах пахаванні паводле абраду трупаспалення на месцы, у 20 насыпах — пахавальны абрад трупапалажэнне. Знойдзены фрагменты гліняных гаршчкоў, сярэбраныя і алавяныя скроневыя кольцы, бронзавыя званочкі, пярсцёнкі і інш.
Літаратура
Павлова К. В. Могильники у деревень Мольничи и Сулятичи // Краткие сообщения Института археологии (КСИА). — 1974. — Вып. 139. — С. 59.
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Навагрудскага раёна Катэгорыя:Брольніцкі сельсавет Катэгорыя:Дрыгавічы