У тэорыі імавернасцей імавернасная прастора або імавернасная тройка — матэматычнае паняцце, якое забяспечвае фармальную мадэль выпадковага працэсу або «выпрабавання».
Імавернасная прастора складаецца з трох элементаўЗвяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.:
Прасторы элементарных падзей — мноства ўсіх магчымых зыходаў выпрабавання. Алгебры падзей , дзе падзеямі называюцца падмноствы . , якая супастаўляе кожнай падзеі з пэўную імавернасць (рэчаісны лік паміж 0 і 1).
Імавернасная прастора павінна адпавядаць аксіёмам тэорыі імавернасцей.
Пара называецца .
Прыклад дыскрэтнай імавернаснай прасторы
Для прыкладу разгледзім выпрабаванне, якое палягае ў аднакратным падкіданні двух сіметрычных гульнявых кубікаў. У якасці элементарных падзей возьмем усе магчымыя сумы ачкоў, што выпалі на кубіках. Тады прастора элементарных падзей мае выгляд
Значэнне імавернаснай меры для кожнай элементарнай падзеі :
2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Алгебрай падзей будзе мноства ўсіх падмностваў . Імавернасць некаторай падзеі зададзім згодна з прынцыпам адытыўнасці як суму імавернасцей усіх элементарных падзей, што ўваходзяць у :
Напрыклад падзею «сума ачкоў кратная 3» можна запісаць як . Імавернасць такой падзеі роўная
Геаметрычная імавернасць
Няхай і мае канечны дадатны -мерны аб’ём, які пазначым праз . Праз пазначым некаторую σ-алгебру падмностваў . За імавернасць падзеі прымаецца лік
дзе праз пазначаны -мерны аб’ём (мера Лебега) мноства .
Такая мадэль імавернаснай прасторы называецца геаметрычнай імавернасцю. Адпаведнасць геаметрычнай імавернасці аксіёмам неадмоўнасці, нармаванасці і злічонай адытыўнасці вынікае з прыведзенага вышэй азначэння імавернасці падзеі і ўласцівасцей меры Лебега. Геаметрычная імавернасць служыць мадэллю для задач, дзе часціца выпадкова кідаецца на мноства і каардынаты падзення раўнамерна размеркаваныя па гэтым мностве.
Мадэль геаметрычнай імавернасці паказвае існаванне тэарэтычна магчымых падзей, імавернасць якіх роўна нулю. Такой падзеяй з’яўляецца напрыклад пападанне часціцы ў загадзя зададзены пункт, бо аб’ём аднапунктавага мноства роўны нулю.
Крыніцы
Катэгорыя:Тэорыя імавернасцей