Заходне-Вірджынскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Інстытут у штаце Заходняя Вірджынія.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў раней складалі афраамерыканцы. Заснаваны ў 1891 годзе як Заходне-Вірджынскі інстытут для каляровых людзей, гэта адзін з першапачатковых 19 каледжаў і універсітэтаў, заснаваных другім Законам Морыла 1890 года, які з часам ператварыўся ў разнастайны і інклюзіўны кампус. Пасля адмены сегрэгацыі студэнцкае насельніцтва кампуса паступова стала больш белым, чым чорным. Сёння сярод студэнтаў складаюць 75 % белыя і толькі 8 % афраамерыканцы.

Структура Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж бізнесу і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Каледж прафесійнага навучання

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Заходняя Вірджынія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Заходняй Вірджыніі