«Такога няма нідзе» — беларускі музычны зборнік 2009 года з 11 песняў аўтарства Лявона Вольскага, прысвечаны 1960-м гадам. Выданне на 2 дысках (CD і DVD) змяшчала таксама 11 відэакліпаў песняў режысёра Мацея Сабурава, песню «Дай мне знак», тэксты і акорды песняў, фотагалерэю са здымак і інтэрв’ю з удзельнікамі (Віталь Артыст, Павел Булатнікаў, Уладзімір Пугач, Руся, Алег Хаменка і Ганна Хітрык). Прэзентацыя альбома адбылася 26 студзеня 2010 года ў мінскім рэстаране «Камяніца».

Змест

Удзельнікі Лявон Вольскі – тексты, музыка Мацей Сабураў – рэжысёр кліпаў Андрэй Баброўка – гук Ігар Назаранка, Вольга Кузьміч – дызайн Аляксандр Канатоп, Юрый Сідун – фатаграфіі Ганна Вольская – прадзюсар Крыніцы

Вонкавыя спасылкі Такога няма нідзе (CD + DVD) Кліпы Рэцэнзіі ад экспертаў незалежнага партала Experty.by Пра альбом у блогу Лявона

Катэгорыя:Беларускія музычныя зборнікі