PostgreSQL (постгрэс-кью-эл), таксама вядомая як Postgres — свабодная рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Першапачаткова была названа POSTGRES, адсылаючы да яе паходжання ад базы даных Ingres, распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1996 годзе праект быў перайменаваны ў PostgreSQL, каб адлюстраваць падтрымку SQL. У 2007 годзе каманда распрацоўшчыкаў вырашыла выкарыстоўваць разам назву PostgreSQL і псеўданім Postgres.

PostgreSQL рэалізуе транзакцыі, якія адпавядаюць прынцыпам ACID, трыгеры, знешнія ключы і захаваныя працэдуры. Яна прызначана для падтрымкі высокіх нагрузак, можа выкарыстоўвацца на асобных машынах, у сховішчах даных або ў вэб-сэрвісах з вялікай колькасцю адначасовых карыстальнікаў.

Платформы PostgreSQL мае версіі для наступных аперацыйных сістэм: Linux (усе апошнія дыстрыбутывы), macOS версіі 10.12 і навей, Windows, FreeBSD, OpenBSD, NetBSD, а таксама неафіцыйна Solaris, AIX і HP-UX. Таксама працуе ў большасці сучасных Unix-падобных сістэм.

Вядомыя карыстальнікі Сярод вядомых арганізацый і прадуктаў, якія выкарыстоўваюць PostgreSQL у якасці асноўнай базы даных, наступныя прыклады:

Microsoft выкарыстоўвае PostgreSQL для панэлі аналітыкі «Release Quality View» (RQV) у петабайтным маштабе, якая адсочвае якасць абнаўленняў Windows У 2009 годзе вэб-сайт сацыяльнай сеткі Myspace выкарыстаў базу даных кампаніі Aster Data Systems, якая была пабудавана на немадыфікаванай PostgreSQL. OpenStreetMap, сумесны праект па стварэнні свабоднай карты свету. BASF, гандлёвая платформа для аграбізнесу. Вэб-сайт сацыяльных навін Reddit. Skype VoIP Sun xVM, набор для віртуалізацыі і аўтаматызацыі цэнтра апрацоўкі даных ад Sun. MusicBrainz, адкрытая музычная онлайн-энцыклапедыя. Міжнародная касмічная станцыя — для збору тэлеметрычных даных на арбіце і перадачы іх на зямлю. Instagram, мабільны сэрвіс для абмену фатаграфіямі. Disqus, онлайн-сэрвіс абмеркавання і каментавання. TripAdvisor, вэб-сайт з турыстычнай інфармацыяй, які ў асноўным ствараецца карыстальнікамі. Яндэкс, расійская інтэрнэт-кампанія перавяла свой паштовы сэрвіс з Oracle на Postgres. Amazon Redshift, частка AWS, заснавана на мадыфікацыях Postgres ад ParAccel. FlightAware, вэб-сайт для адсочвання палётаў. The Guardian перайшоў з MongoDB на PostgreSQL у 2018 годзе

Гл. таксама MySQL Oracle Database

Знешнія спасылкі

PostgreSQL на GitHub

Катэгорыя:Сістэмы кіравання базамі даных Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне