«Starfield» ― камп’ютарная гульня ў жанры action/RPG з , распрацаваная «Bethesda Game Studios» і выдадзеная «Bethesda Softworks» 6 верасня 2023 года на платформах «Microsoft Windows» і «Xbox Series X and Series S». Дзеянне разгортваецца ў сектары Млечнага шляху дыяметрам каля 100 светлавых гадоў; у гульні прысутнічаюць як існуючыя ў рэальнасці, так і выдуманыя сістэмы. Гулец можа высаджвацца на планеты для даследавання, выконваць заданні, набіраць у каманду напарнікаў, будаваць аванпасты і збіраць новыя касмічныя караблі.
Гандлёвая марка «Starfield» была зарэгістраваная ў 2013 годзе, а асноўная фаза распрацоўкі гульні пачалася ў 2016 годзе, пасля выпуску «Fallout 4». «Starfield» стаў першай гульнёй студыі, распрацаванай з выкарыстаннем рухавічка « 2». Гульня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад гульнявой прэсы, хоць некаторыя геймплэйныя і сюжэтныя аспекты падвергліся крытыцы.
Зноскі
Ссылки
Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Action/RPG Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя відэагульні Катэгорыя:Відэагульні 2023 года Катэгорыя:Аднакарыстальніцкія відэагульні