Землетрасенне ў Марока 2023 года — землятрус магнітудай 6,8 Mw, які здарыўся 8 верасня 2023 года ў рэгіёне Маракеш-Сафі ў Марока. Эпіцэнтр знаходзіўся за 71,8 км на паўднёвы захад ад Маракеша, недалёка ад гарналыжнага курорта ў Атласкіх гарах. Землетрасенне выклікала катастрафічныя разбурэнні і прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр.
Сітуацыя Марока знаходзіцца недалёка ад мяжы паміж Афрыканскай і Еўразійскай плітамі. Большая частка сейсмічнасці ў краіне звязана з рухам на мяжы пліт, прычым найбольшая сейсмічная небяспека назіраецца на поўначы.
Сейсмічнасць у Марока сканцэнтравана ў паўночным рэгіёне краіны і моры Альбаран. На поўдзень ад Эр-Рыфа сейсмічная актыўнасць нязначная. Сейсмічнасць у Сахарскім Атласе невялікая, а ў Сахарскім рэгіёне на поўдзень ад горнага пояса амаль адсутнічае.
Бедства Землятрус адбыўся 8 верасня ў 23:11 па мясцовым часе. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне Ігіль.
Магнітуда склала 6,8. Іншыя крыніцы ацэньваюць магнітуду ў 6,9 і 7,2. Паўторны штуршок магнітудай 4,9 адбыўся праз 19 хвілін пасля асноўнага. Усяго за асноўным штуршком рушылі ўслед сотні паўторных, магнітуда наймацнейшага склала 6.
Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення размяшчаўся на глыбіні 18,5 км. Сейсмалагічнае агенцтва Марока паведаміла пра глыбіню ў 11 км. Землетрасенне таксама адчувалася ў Партугаліі, Іспаніі, Маўрытаніі, Алжыры, Заходняй Сахары і ўздоўж ўзбярэжжа Гібралтарскага праліва. Сведкі расказалі, што штуршок працягваўся каля 20 секунд.
Прынамсі 2960 чалавек загінулі і яшчэ 5674 былі паранены. Рэакцыя У краіне абвешчана 3-дзённая нацыянальная жалоба. Дапамогу пацярпелай дзяржаве прапанавалі Індыя, Францыя, Партугалія, Румынія, Турцыя, Вялікабрытанія, ЗША, Тайвань, Тайланд, Туніс, Еўрапейскі Саюз і ААН.
Заўвагі
Катэгорыя:2023 год у Афрыцы Катэгорыя:Падзеі 8 верасня Катэгорыя:Землетрасенні 2023 года Катэгорыя:Верасень 2023 года