«Тэлепартацыя 2005» ― першая беларуская інтэрактыўная , якая адбылася па ініцыятыве тэлеканала «Первый музыкальный» і пры падтрымцы мабільнага аператара Velcom 29 лістапада 2005 года ў Палацы Рэспублікі. З 11 красавіка 2005 года ў эфіры тэлеканала пачала выходзіць праграма «Тэлепартацыя-2005», дзе штодня трансліраваліся чатыры беларускія відэакліпы (з 131, якія знаходзіліся ў ратацыі тэлеканала). Праграма паўтаралася пяць разоў на дзень, каб даць магчымасць прагаласаваць большай колькасці гледачоў. Пераможцамі па выніках SMS, тэлефонных званкоў, Інтэрнету і лістоў на абанентную скрыню тэлеканала «Первый музыкальный» прызнаны 10 лепшых кліпаў.
Цырымонія Прэмія адбылася пры ўдзеле і падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, трансляцыю цырымоніі ажыццяўляў тэлеканал АНТ. Перад Палацам Рэспублікі была арганізавана чырвоная дарожка. Вядучымі цырымоніі былі Люся Лушчык, Віталь Маліноўскі, Каця Пытлева, Каця Бягун, Наташа Кузьміна і Віталь Воднеў. Падчас мерапрыемства пераможцам у 12 намінацыях уручаны статуэткі і памятныя дыпломы, таксама кожны пераможца даў кароткае інтэрв’ю для тэлеверсіі цырымоніі. Паміж абвяшчэннем намінацый адбыліся выступленні Ксеніі Сітнік (песня «Мы вместе»), гурта «Funky» (песня «Малыш»), (песня «Ангел»), гурта «» (песні «One Life» і «One of a kind»), усе зоркі цырымоніі выканалі сумесна апошнюю песню «Первый музыкальный». У фінале цырымоніі генеральны дырэктар тэлеканала «Первый музыкальный» Валерый Краўчук уручыў Гран-пры гурту «».
Намінацыі і лаўрэаты + Пераможцы ў намінацыях прэміі «Тэлепартацыя 2005» Намінацыя Пераможца Авацыя года(пераможцу абвясціла Ксеніі Сітнік) Алена Грышанава(падчас цырымоніі выканала песню «Любовь не уходит») Паскарэнне года(пераможцу абвясцілі «Funky») «Нестандартный вариант»(падчас цырымоніі выканаў песню «Не последнее слово») Дынаміка года(пераможцу абвясціў Андрэй Мукавозчык) Влада(падчас цырымоніі выканала песню «Позову») Адкрыццё года(пераможцу абвясціў Павел Дзятко) «Merry Poppins»(падчас цырымоніі выканаў песню «Любовь») Канцэпцыя года(пераможцу абвясціла Вольга Бязова) «»(падчас цырымоніі выканаў песню «3000 шагов») Прарыў года(пераможцу абвясціла ) «J:морс»(падчас цырымоніі выканаў песню «Так-цiк-так») Дуэт года(пераможцу абвясцілі і ) Іскуі Абалян і Аляксандр Патліс(падчас цырымоніі выканалі песню «Другая жизнь») Візуалізацыя года(пераможцу абвясціў Дзмітрый Цітавец) Алеся(падчас цырымоніі выканала песню «О главном») Экспрэсія года(пераможцу абвясціла Дар’я Кухарэнка) Паліна Смолава & P.F.(падчас цырымоніі выканала песню «Бисер») Сенсацыя года(пераможцу абвясцілі «») Анжаліка Агурбаш(падчас цырымоніі выканала песню «Love Me Tonight») Сімпатыя года(пераможцу абвясціла Натана) Алена Грышанава
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя прэміі Беларусі