Яўген Генадзевіч Панамарэнка (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі вучоны ў галіне энергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (2010), дацэнт (2012).

Біяграфія У 1998 годзе скончыў СШ № 22 горада Бабруйска, потым у 2003 годзе — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрычныя станцыі».

З 2003 па 2006 год навучаўся ў аспірантуры БНТУ. У той жа час сумяшчаў навуковую і педагагічную дзейнасць на кафедры «Электрычныя станцыі».

З 2006 года — асістэнт кафедры «Электрычныя станцыі», з 2009 года — старэйшы выкладчык кафедры, з 2010 года — дацэнт.

У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук.

У 2012 годзе было прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Электраэнергетыка».

У 2014—2017 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта.

У 2017—2018 гадах — навуковы сакратар філіяла БНТУ «Навукова-даследчы політэхнічны інстытут».

З 5 снежня 2018 года — дэкан энергетычнага факультэта БНТУ.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца аўтарам больш за сем дзясяткаў друкаваных прац, у тым ліку трох навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў.

Спасылкі BNTU.BY — Персоналии Пономаренко Евгений Геннадьевич

Катэгорыя:Дэканы энергетычнага факультэта БНТУ