Ба́ч-Кішкун () — медзье Венгрыі, узнікла ў 1945 годзе пасля аб’яднання двух даваенных медзье (камітатаў) — Малой Куманіі і «рэшткавай» Бачкі. Знаходзіцца ў Паўднёвым Альфёльдзе ў міжрэччы Цісы і Дуная. Адміністрацыйны цэнтр — Кечкемет.

Бач-Кішкун мяжуе з медзье Баранья, Тольна, Феер на захадзе (па Дунаі); медзье Пешт на поўначы, Яс-Надзькун-Сальнак і Чонград на ўсходзе, па рацы Ціса. На поўдні Бач-Кішкуна праходзіць дзяржаўная мяжа з Сербіяй.

Асноўнае насельніцтва Бач-Кішкуна — венгры і мадзьярызаваныя куманы (полаўцы). У Баі і Хаёшы жывуць шмат харватаў і немцаў.

Катэгорыя:Медзье Венгрыі