Генадзь Браніслававіч Давыдзька (, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Аўтар праграм і вядучы на Беларускім тэлебачанні, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія У 1977 г. скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў, акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 1992 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, рэжысёр драмы.
У 1977 годзе пачаў працоўную дзейнасць у . З 1978 да 1980 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1980 па 1982 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (да 2004).
У 1995 годзе заснаваў тэатр «Бульвар смеху». Стваральнік тэлівізійнага цыкла «АРТ-клуб»; кіраўнік курса «рэжысура эстрады» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член праўлення Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу (2004—2008 гг.). Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Член грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы. Старшыня асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў». Намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. У 2004 г. прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года».
28 снежня 2010 года прызначаны кіраўніком НДТРК Беларусі. У 2011 годзе разам з прадстаўнікамі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання быў ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза, у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Г. Давыдзьку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожваннюПоўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Паводле Еўрапейскага савета Генадзь Давыдзька: «апісваючы сябе як „аўтарытарны дэмакрат“, нёс адказнасць за распаўсюджванне па тэлебачанні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля выбараў у снежні 2010 года. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна паказваліся ў негатыўным і прыніжальным выглядзе, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю»Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. . У 2016 г. забарона была знята. У тым жа годзе выступіў па тэлебачанню з шэрагам абвінавачванняў недзяржаўнай прэсы, сцвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавыДавыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна» // Наша Ніва.
Пад яго кіраўніцтвам па дзяржаўным тэлебачанні быў паказаны сканадальны фільм «Жалезам па шкле» пра масавую акцыю пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў 2010 года, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная. Давыдзька адзначыў, што цалкам згодны з тэкстамі фільма і гатовы адказваць за ягоГенадзь Давыдзька: Ідзе бойка, і за зробленыя БТ фільмы мне не сорамна // Еўрарадыё.
19 студзеня 2018 года абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб’яднання «Белую Русь».
6 лютага 2018 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зняў Г. Давыдзьку з пасады кіраўніка НДТРК РБЛукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА . У той жа дзень прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га скліканняГлава «Белой Руси» Геннадий Давыдько назначен сенатором .
На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 г., балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 107 «Усходняя». У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. У канцы студзеня 2020 г. узначаліў працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Раней Давыдзька неаднаразова выказваўся ў падтрымку смяротнай кары. У 2014 г. Давыдзька заклікаў расстрэльваць гандляроў спайсамі. У жніўні 2019 г. выказваўся супраць чарговага рэферэндуму па адмене смяротнай кары: дастаткова, маўляў, і таго, што прайшоў у 1996 г.
21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага СаюзаCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза, 21.06.2021. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Давыдзьку ўнесла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Фільмаграфія Год Фільм Роля 1983 Дело для настоящих мужчин Антон Фралоў 1985 Мама, я жив партызан 2000 В августе 44-го палкоўнік 2001 Поводырь дэкан 2002 Закон Паліванаў 2003 Анастасія Слуцкая князь Сямён Алелькавіч 2010 Брестская крепость Новікаў 2010 Журов-2 Зяленскі 2011 ПираМММида міністр
Узнагароды медалём Францыска Скарыны (2005), прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гран-пры 1-га Усебеларускага фестывалю народнага гумару, гран-пры Міжнароднага фестывалю сатыры і гумару ў намінацыі «пісьменнік, сатырык», гран-пры Міжнароднага фестывалю вячэрніх забаўляльных праграмаў краін СНД і Балтыі (за стварэнне тэлецыкла «Налівай»).
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Генадзя Давыдзьку ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Спасылкі
Персона. Генадзь Давыдзька: здраднікаў я на ТБ не паклічу — Telegraf.by
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША