Перыяд шведскага праўлення ў Фінляндыі — перыяд гісторыі Фінляндыі і Швецыі, калі тэрыторыя сучаснай дзяржавы Фінляндыя ўваходзіла ў склад Шведскага каралеўства. Шведскае панаванне завяршылася для так званай Старой Фінляндыі ў 1721 годзе і канчаткова ў выніку Фінскай вайны 17 верасня 1809 года.
За гэты перыяд у Фінляндыі пашырылася лютэранства, дзякуючы перакладам Бібліі быў закладзены падмурак для развіцця фінскай літаратурнай мовы, былі заснаваныя многія гарады, у прыватнасці Хельсінкі, з’явіўся герб. Фінляндыя не разглядалася як аўтаномная тэрыторыя, але мела ўласнага герцага (), а пазней генерал-губернатара ().
Сярэднія вякі (каля 1155—1523)
Гісторыя падпарадкавання
Гісторыя падпарадкавання тэрыторый сучаснай Фінляндыі Швецыяй пачынаецца са шведскіх Крыжовых паходаў. У сярэдневяковых крыніцах згадваюцца тры Крыжовыя паходы ў Фінляндыю, якія гісторыкі адносяць прыблізна да 1155, 1239 і 1293 гадоў. у 1155 годзе быў узначалены ў адпаведнасці з царкоўнай традыцыяй брытанскім манахам Хенрыкам. Карыстаючыся патранажам караля свеяў Эрыка, ён здзейсніў місіянерскую экспедыцыю ў Паўднёва-Заходнюю Фінляндыю. Пазней Хенрык быў кананізаваны і абвешчаны святым заступнікам епархіі горада Аба (Турку). Паводле легенды, Хенрык хрысціў фінаў пасля таго, як яны былі разбітыя войскам караля Эрыка, і застаўся ў Фінляндыі ў якасці біскупа новай місіянерскай дыяцэзіі, але праз год быў забіты мясцовым селянінам ЛаліМейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6..
У XIII ст. узмацнілася змаганне за палітычны і эканамічны кантроль над узбярэжжам Фінскага заліва. У 1219 г. датчане заснавалі ў Эстоніі горад Рэвель, які цяпер называецца Талін (ад эст. Taani linn — «горад датчан»). Горад засялілі пераважна немцы і ў 1280-х гг. ён атрымаў статус ганзейскага. На ўсходзе ажыццяўлялася экспансія з боку Ноўгарада пад кіраўніцтвам князя Аляксандра Неўскага. У гэты час у Цэнтральнай Швецыі і на поўнач ад Фінскага заліва ўмацоўвалася ўлада шведскай кароны і царквы над мясцовымі князямі. На пачатку XIV ст. можна казаць пра існаванне шведскай дзяржавы, адным з рэгіёнаў якой была Паўднёва-Заходняя Фінляндыя. Сяляне з перанаселеных абласцей Швецыі перабіраліся ў менш заселеныя берагавыя раёны Эстэрботніі (фін. Пох’янмаа).
Каланізацыя адбывалася пад кіраўніцтвам заможных сялян або князёў. Перасяленцы складалі невялікую долю насельніцтва, і яшчэ да паслаблення іміграцыі ў сярэдзіне XIV ст. пачалося змешванне фінска- і шведскамоўнага насельніцтва праз шлюбы і моўнае ўзаемадзеянне. Міграцыі са Швецыі паклалі пачатак засяленню ўзбярэжжа Фінляндыі шведскамоўнымі жыхарамі.
Распаўсюджанне шведскай мовы ў Фінляндыі было звязана з набыццём ёй статусу мовы ўлады. У канцы 1230-х гг. шведскі граф Біргер распачаў экспедыцыю ў Тавастланд, якая пазней стала вядомая як (1239 г.). У выніку паходу ўмацавалася шведскае каралеўскае ўладарства ў Фінляндыі, на загад графа Біргера ў Тавастландзе была пабудавана крэпасць Тавастхус (Хямеенліна), якая стала важным адміністрацыйным цэнтрам шведскай кароны.
Шведская карона карысталася падтрымкай каталіцкай царквы, бо магла абараніць святароў і ўласнасць царквы ад мясцовых князёў і ўладароў. Улетку 1293 г. шведскі вайсковы правадыр Цюргіль Кнутсан распачаў паспяховы на Карэльскі пярэсмык. У выніку мясцовае праваслаўнае насельніцтва было навернутае ў каталіцтва, была ўзведзеная Выбаргская крэпасць, якая да XVIII ст. заставалася найважнейшай памежнай апорай каралеўства на ўсходзе. У 1323 г. быў падпісаны Нётэборгскі (Арэхаўскі) мір з Ноўгарадам, паводле якога паміж Ноўгарадам і Швецыяй стваралася палітычная мяжа, якая адначасова дзейнічала як дэмаркацыйная лінія паміж усходнімі і заходнімі царкоўнымі абшчынамі. Такім чынам, большая частка цяперашняй Фінляндыі апынулася пад кантролем шведскай кароны і каталіцкай царквы.
У канцы XV ст. шведскай каралеўскай уладай была пабудаваная крэпасць Олафсборг (Олавінліна) у памежнай зоне на паўднёвым усходзе вобласці Савалакс (Сава). Былі закладзеныя некалькі малых умацаванняў, такіх як і , якія спрыялі замацаванню шведскай улады ў рэгіёне, і акрамя выканання ваенных функцый станавіліся цэнтрамі збірання падаткаў. Значную адміністрацыйную ролю выконвала царква, цэнтрам якой у Фінляндыі было епіскапства ў Турку.
Не пазней за XIV ст. усходняя частка шведскага каралеўства пачала называцца Остэрландыяй (краіна на Усходзе). Назва Фінляндыя паходзіць ад назвы паўднёва-заходняй берагавой вобласці сучаснай Фінляндыі, дзе знаходзіўся горад Турку, і ўпершыню афіцыйна згадваецца ў 1419 г. як абазначэнне ўсёй усходняй часткі каралеўства. У 1440-х назва замацавалася ў заканадаўчых дакументах.
Грамадскае і эканамічнае становішча напачатку шведскага кіравання
Да XVI ст. сталае насельніцтва Фінляндыі канцэнтравалася пераважна ў найбольш урадлівых частках узбярэжжа і ў Тавастландзе. Прыходы гэтых рэгіёнаў маглі дазволіць сабе будаўніцтва мураваных гранітных цэркваў, частка з якіх захаваліся да нашых дзён. Таксама існавалі манастыры, якія паслужылі цэнтрамі распаўсюджання культуры, адукацыі, рамёстваў, хрысціянскіх звычаяў і традыцый. Першыя дамініканскія і францысканскія манахі прыбылі ў Фінляндыю ў XIII ст. У 1438 г. у Нодэндале (Наанталі) непадалёк ад Турку быў закладзены сясцёр-брыгітак. Манастыр перажыў кароткачасовы росквіт да таго як лютэранская Рэфармацыя пашырылася ў XV ст. па Паўночнай Еўропе.
Праз Фінскі заліў праходзіў гандлёвы шлях паміж Ноўгарадам і Бругэ, у якім удзельнічала сетка гарадоў Ганзейскага саюза, і які спрыяў абмену таварамі паміж Заходняй Еўропай і . Фінляндыя займалася экспартам масла, скур і рыбы. Найважнейшымі прадметамі імпарту былі тканіны і соль, неабходная для захоўвання ежы.
У XIII—XIV стст. у Фінляндыі з’явіліся некалькі гарадоў з дазволам на гандаль з Ганзай. Першым і найбольш значным з іх стаў Турку, чыё значэнне было абумоўлена сістэмай гандлёвых складоў. Акрамя таго, Турку быў рэзідэнцыяй біскупа і пазней зрабіўся ўніверсітэцкім цэнтрам усходняй часткі шведскага каралеўства. Вусце ракі Аўры ў Турку традыцыйна выкарыстоўвалася як гандлёвы пункт, а пасля закладкі дамініканцамі манастыра Святога Олафа ў 1249 г. пачало набываць гарадскія рысы. У 1280-х гг. пачалося ўзвядзенне замка Турку, а ў 1300 г. у горадзе быў асвячоны сабор з трыма нефамі, які дагэтуль застаецца важнай святыняй Фінляндыі. У 1293 г. быў заснаваны Выбарг (Вііпуры), пасля чаго на працягу двух стагоддзяў заклалі яшчэ некалькі гарадоў: Ульфсбю (Ульвіла), Раўма і Нодэндаль (Наанталі), а таксама Борг (Порва) на паўднёвым узбярэжжы Нюланда (Усіма).
Значную частку насельніцтва фінскіх гарадоў таго часу складалі нямецкія купцы, якія гаварылі на ніжненямецкіх дыялектах. Бургамістра і раду абіралі гараджане, існавалі гільдыі. У сярэдзіне XIV ст. больш за 80 % гараджан у Турку былі немцамі з Рэйнскай вобласці і Вестфаліі. Існаваў закон, паводле якога не меней як палова гарадскіх бургамістраў і членаў рады павінны былі мець мясцовае паходжанне, але няма доказаў таго, што гэты закон выконваўся. Гарадскія рады абаранялі інтарэсы купцоў і былі гарантам выканання купцамі гандлёвых дамоў. У Турку існавала не менш за шэсць гільдый, найбольш прэстыжнай з якіх была Гільдыя Трох Каралёў, якая складалася з прадстаўнікоў гарадскога духавенства, дваранства і кіраўнічых структур.
Феадальная сістэма ніколі не была ўсталявана ў шведскім каралеўстве, сяляне плацілі падаткі непасрэдна каралю і царкве, а не феадалу. У Паўночнай Швецыі і Фінляндыі толькі 5 % сялян працавалі на зямлі, не з’яўляючыся ўласнікамі і арандатарамі.
Тэхнічнай навіною ў галіне земляробства стаў абаротны плуг, які зрабіў магчымай апрацоўку цяжкіх гліністых глеб, што дазваляла выкарыстоўваць раней недаступныя землі пад ворыва. На паўднёвым узбярэжжы і Аландскіх астравах узнік шэраг вёсак размешчаных у шхерах, дзе галоўнымі промысламі былі рыбалоўства і жывёлагадоўля. На поўначы і ўсходзе важную ролю займала ляднае земляробства, бо ўраджай ад ляднай раллі ў некалькі разоў перасягаў ураджай з пастаянных палёў. Ляднае земляробства было працаёмкім, таму гаспадаркі земляробчых рэгіёнаў складаліся з буйных сем’яў-радоў, што жылі разам.
У Фінляндыі існавала невялікая група непадатковага саслоўя. Каб стаць яго часткай землеўладальнік мусіў за свой кошт падрыхтаваць для кароны коннага ратніка. Большую частку непадатковага саслоўя складалі шведска- або нямецкамоўныя сяляне з паўднёвага ўзбярэжжа, але паступова да яго далучаліся і заможныя фінскамоўныя сялянскія роды.
У XIV і XV стст. адбываецца павелічэнне эканамічнага значэння Фінляндыі для шведскага каралеўства. Гэта выклікала ўзмацненне ўплыву фінляндскіх кіруючых слаёў на справы дзяржавы. З 1362 г. прадстаўнікам фінскіх саслоўяў было дазволена ўдзельнічаць у выбарах караля Швецыі.
Кальмарская унія
Цягам большай часткі XIV і XV стст. Швецыя зазнала працяглыя звады паміж наследнікамі трона. Рэгенты рабілі няўдалыя спробы зрабіць трон спадчынным, у чым ім супрацьстаялі дваранскія роды ў хаўрусе паміж сабой і з нямецкімі князямі. Адной з самых уплывовых постацяў у тагачаснай Швецыі быў , які быў там найбуйнейшым землеўладальнікам і спрыяў уступленню на трон ў 1364 г. Бу Ёнсан атрымаў пасаду , то бок вышэйшага канцлера каралеўства. Ён выкупіў большую частку каралеўскіх маёнткаў, дзякуючы чаму стаўся фактычным кіраўніком краіны. Найбольш моцную ўладу Бу Ёнсан меў над маёнткамі ў Фінляндыі.
Абранне Альбрэхта каралём было вынікам моцнай пазіцыі Ганзы і паўночнагерманскіх князёў у Скандынавіі. Пасля смерці Бу Ёнсана ў 1386 г. скандынаўская арыстакратыя аб’ядналася супраць нямецкай экспансіі і ўтварыла ў 1397 г. у Кальмары унію трох скандынаўскіх каралеўстваў — Швецыі, Даніі і Нарвегіі. Манархам быў абраны , але да 1412 г. фактычнае кіраванне ажыццяўляла ягоная стрыечная бабка па матчынай лініі дацкая прынцэса Маргарэт, якая сканцэнтравала ў сваіх руках значную ўладу ў выніку шлюбу з прэтэндэнтам на шведска-нарвежскі трон.
Кіраўнікі уніі не патрапілі ператварыць яе ў цэнтралізаваную і палітычна стабільную дзяржаву. Увядзенне гандлёвай блакады супраць ганзейскага Любека негатыўна адбілася на экспарце жалезнай руды з Швецыі, у выніку чаго ў 1430-х гг. пачаліся паўстанні сялян і гарнякоў. У 1471 г. спрэчкі паміж Даніяй і Швецыяй прывялі да (цяпер Нормальм) на поўнач ад Стакгольма.
У выніку дацка-шведскіх канфліктаў і расправы дацкага караля Крысціяна II над шведскімі дваранамі ў 1520 г., шведскія сяляне пад кіраўніцтвам 24-гадовага двараніна Густава Эрыксана Вазы паднялі паўстанне ў правінцыі Даларна, якое хутка перакінулася на іншыя часткі краіны. У жніўні 1521 г. Ваза быў абраны кіраўніком усёй Швецыі. 6 чэрвеня 1523 г. Ваза прынёс традыцыйную каралеўскую прысягу на пасяджэнні рыксдага ў Стрэнгнесе. У Фінляндыі супраціўленне Даніі працягвалася яшчэ паўгода, і ў кастрычніку 1523 г. апошнія фармаванні датчан капітулявалі ў Выбаргу. Фінскія дваранскія сем’і аказвалі Густаву Вазу аднадушную падтрымку, і пасля перамогі многія з іх карысталіся даверам караля ў дзяржаўных пытаннях.
Умацаванне Густавам Вазам шведскай каралеўскай улады паспрыяла распаду трох магутных транснацыянальных сістэм у Балтыйскім рэгіёне: Кальмарскай уніі, Ганзейскага саюза і скандынаўскага каталіцызму, падначаленага папскаму Рыму. У гісторыі Фінляндыі пачаўся перыяд больш адчувальнага шведскага ўплыву.
Канфлікты з Расіяй