12 верасня 2023 года каля 23:00 адбыўся пажар у 10-павярховым мікракватэрным доме на 29-м завулку вуліцы Khương Hạ, мікрараён Khương Đình, раён Thanh Xuân, Ханой, В’етнам. З прыкладна 150 жыльцоў загінулі 56, яшчэ 37 пацярпелі. . Для краіны інцыдэнт стаў самым смяротным пажарам у жылым будынку з 2002 года.
Ход падзей Пажар пачаўся каля 23:00 на першым паверсе дзевяціпавярховага дома ў жылым раёне на паўднёвы захад ад Ханоя. У будынку пражывала больш за 150 чалавек. Шляхоў эвакуацыі ў людзей не было, таму многія ахвяры не выбраліся. Жанчына, якая стала сведкам трагедыі, заявіла, што чула крыкі аб дапамозе.
Да месца падзей было накіравана 50 пажарных машын, аднак ратавальныя каманды сутыкнуліся з цяжкасцямі пры паркоўцы спецтэхнікі, бо будынак знаходзіўся ў завулку. 13 верасня ў 00:15 у некалькі ніжніх памяшканняў праніклі пажарныя. Яны выратавалі двух немаўлят і трох дарослых, якія апынуліся без прытомнасці.
У 1:00 пажар быў ліквідаваны.
Да 05:00, паводле папярэдняй статыстыкі, удалося выратаваць больш за 70 жыхароў. Да 09:00 адміністрацыя раёна пацвердзіла выратаванне 70 чалавек, 54 з іх былі дастаўлены для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Ахвяры Усяго ў выніку трагедыі загінулі 56 чалавек, 37 атрымалі раненні. Сярод загінулых у агні было дзесяць дзяцей.
Наступствы 13 верасня Народны камітэт Ханоя абвясціў аб фінансавай падтрымцы пацярпелых ад пажару. Як паведамлялася, сем’і загінулых атрымаюць па 37 мільёнаў в’етнамскіх донгаў, а пацярпелыя — па 12,4. 14 верасня на пасяджэнні ўрада была ўшанавана хвіліна маўчання з нагоды гэтай трагедыі, а таксама нядаўніх паводак у Лао Каі.
Старшыня Народнага камітэта Ханоя Тран Сон Тхань даручыў гораду прыпыніць культурныя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы да 17 верасня і арганізаваць паніхіды па ахвярах пажару. Свае спачуванні краіне выказалі лідары Лаоса, Венесуэлы і Казахстана.
Расследаванне Гаспадара жылога дома затрымалі і абвінавацілі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Паліцыя пачала расследаванне прычын здарэння. Відавочцы сцвярджалі, што пажар пачаўся ў гаражы, які на той момант быў запоўнены матацыкламі.
19 верасня ўпраўленне паліцыі Ханоя абвясціла вынікі расследавання, заявіўшы, што пажар пачаўся каля паўднёвай сцяны будынка з-за кароткага замыкання электрычнага провада на акумулятары бензінавага матацыкла. Затым агонь распаўсюдзіўся на электрычныя сістэмы дома і транспартныя сродкі на першым паверсе.
Заўвагі
Катэгорыя:Пажары 2023 года Катэгорыя:Верасень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 12 верасня Катэгорыя:Ханой Катэгорыя:Гісторыя В’етнама