Сухаве́й — гарачы і сухі вецер.
Сухавеям характэрна надвор’е антыцыклінальнага тыпу. Звычайна назіраецца летам у пустынях, паўпустынях і стэпах на працягу некалькіх сутак. Скорасць ветру 5—20 м/с, тэмпература паветра 20—25 °C і вышэй, адносная вільготнасць менш за 30 %.
Сухавей можа выклікаць засуху, шкодна ўплывае на палявыя культуры, так як пры ім узмацняецца выпарэнне і, пры недахопе вільгаці ў глебе, верхнія часткі раслін гінуць.
Характэрны сухавеі для Сярэдняй Азіі, усходніх і паўднёвых рэгіёнаў Еўрапейскай часткі Расіі (асабліва ў Прыкаспійскай нізіне). У іншых рэгіёнах падобныя вятры маюць назвы хамсін, сірока, харматан.
Зноскі
Літаратура
Сухове́й // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Суховей // Гидрометцентр России Суховей // GEOGRAFYA.RU
Катэгорыя:Мясцовыя вятры