Санці́ () — рака ў штаце Паўднёвая Караліна, ЗША.

Даўжыня — 232 км (144 мілі). Рака ўтвараецца зліццём рэк Уотэры і Кангары, далей працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку, упадае ў Атлантычны акіян.

Праз 8 км пасля зліцця Уотэры і Кангары рэчышча ракі праходзіць цераз вадасховішча Марыён, пасля якога цячэ на ўсход, затым — на паўднёвы ўсход, па паўночнай мяжы Нацыянальнага Запаведніка Фрэнсіс Мэрыён. Прыкладна за 16 км ад вусця раздвойваецца на два рукавы — Паўночны Санці і Паўднёвы Санці, якія цякуць паралельна на адлегласці прыкладна 3 км. Абодва рукавы ўпадаюць у Атлантычны акіян прыкладна за 24 км ад Джорджтаўна.

Катэгорыя:Рэкі ЗША Катэгорыя:Геаграфія Паўночнай Караліны Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян