Баі за Кадуглі — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад , адміністрацыйны цэнтр правінцыі . Ваенная кампанія ў рэгіёне мела сваю спецыфіку, абумоўленую ўдзелам групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» (НВРС-П).
Прадмова Да 2020 года ў рэгіёне вяліся баявыя дзеянні паміж урадам і баевікамі НВРС-П. У сярэдзіне 2017 года арганізацыя раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся .
Пасля звяржэння Башыра паўстанцы падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з новымі ўладамі. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі.
З пачаткам канфлікту 2023 года групоўка заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана. Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета. У сваю чаргу аль-Хілу стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі. Саюз фракцый быў неафіцыйным.
Ход падзей Да 8 чэрвеня Сілы аператыўнай падтрымкі перакрылі дарогу паміж Кадуглі і Эль-Абейдам, пазбавіўшы мясцовы гарнізон праціўніка харчоў. Аднак абаронцы адбілі атаку войск Дагала на адну са сваіх баз у наваколлях. Адначасна атрады НВРС-П пачалі аблогу Кадуглі.
21 чэрвеня прыхільнікі аль-Хілу пайшлі на штурм базы 54-й пяхотнай брыгады. Вайскоўцы заявілі, што адбілі атаку праціўніка. У адказ на напад улады разбамбілі пазіцыі баевікоў вакол горада. Паралельна з тым пачаліся баі ў кадуглскіх раёнах Даланг і Аль-Дыбайбат.
15 ліпеня атрады аль-Хілу і САП арганізавалі буйныя атакі на пазіцыі ўрадавых сіл. Аднак паміж фракцыямі не было ніякай каардынацыі дзеянняў, што негатыўна адбілася на выніках аперацый.
1 жніўня ў Кадуглі пачаліся пратэсты з нагоды сутыкненняў. Дэманстранты выступілі супраць вайны і парушэнняў правоў жанчын у краіне. Да сярэдзіны жніўня атрады НВРС-П захапілі дзесяць ваенных баз праціўніка ў наваколлях і неаднаразова атакавалі сам горад.
Да пачатку верасня з раёна баявых дзеянняў беглі 50 000 мірных жыхароў.
27 верасня ўрадавыя сілы адбілі атаку атрадаў аль-Хілу на Кадуглі.
У кастрычніку Узброеныя сілы Судана ўступілі ў баі з атрадамі аль-Хілу ў навакольных вёсках Аль-Такама, Эль-Фарагіл и Каркарыя.
3 лютага 2025 года, са слоў міністра аховы здароўя штата Паўднёвы Кардафан, баевікі аль-Хілу забілі 44 жыхароў Кадуглі падчас абстрэлу галоўнага рынку, жылых кварталаў і часовых сховішчаў у школах.
17 чэрвеня прыхільнікі Бурхана адбілі атаку войск аль-Хілу на горад. 20 чэрвеня атрады аль-Хілу абстралялі Кадуглі, пацярпелых няма.
Крыніцы
Літаратура
Кадуглі