«Фактар. BY» — беларускае музычнае шоу талентаў, асноўнай мэтай якога з’яўляецца пошук і развіццё таленавітых канкурсантаў. Прэм’ера адбылася 9 кастрычніка 2021 года на канале «Беларусь 1». Перад пачаткам другога сезона праект змяніў назву з «Х-Фактар. Беларусь» на «Фактар. BY».

Для праекта на базе «Беларусьфільма» быў створаны здымачны горад з шоў-інфраструктурай. Галоўная сцэна — самы вялікі павільён Беларусі плошчай 1200 квадратных метраў і больш за сотню светлавых установак. Акрамя таго, арганізатары задзейнічаюць 24 камеры, а таксама дзве перасоўныя тэлевізійныя станцыі — «Еўфрасіння» і «Рагнеда». Усе канкурсанты выбіраюцца шляхам публічных выступленняў або падачы анлайн-заявакСъёмочный город шоу X-Factor создали на «Беларусьфильме».

Фармат

Перадкастынгі На дадзеным этапе канкурсанты дзеляцца на чатыры катэгорыі: дзяўчаты і хлопцы ўзросту ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і больш, а таксама вакальныя калектывыВозраст участников X-Factor. У рэпертуары ў канкурсантаў павінны прысутнічаць мінімум 2 кампазіцыі. Выступ адбываецца без фанаграмы і музычнага суправаджэння.

Тэлекастынгі і прамыя эфіры 9 кастрычніка 2021 года ў эфір выйшаў першы выпуск першага сезона. Усяго было 17 выпускаў: 9 тэлекастынгаў (выпускі выходзілі ў суботу і нядзелю ўвечары), 2 выпускі з трэніровачнага лагера і 6 прамых эфіраў (выпускі па суботах).

28 кастрычніка 2022 года ў эфір выйшаў першы выпуск другога сезона. Цяпер шоу перамясцілася ў вячэрнім эфіры з суботы на пятніцу. Усяго было 14 выпускаў: 5 тэлекастынгаў, 1 выпуск з трэніровачнага лагера і 8 прамых эфіраў (яны выходзілі на тэлеканале «Беларусь 1» з 9 снежня 2022 года па 27 студзеня 2023 года).

Вядучыя ВядучыяСезон1234Уладзімір Богдан colspan=4 Мар’яна Муранкова colspan=4

Настаўнікі НастаўнікСезон1234Сяргей Саседаў colspan=2 Сярога colspan=1 Вольга БузаваРуслан Алехна colspan=1 Іосіф Прыгожын colspan=2 colspan=1 Дзяніс Клявер colspan=3 Станіслаў Ярушын colspan=3 Уладзімір Громаў colspan=3 Склад настаўнікаў «Фактор. BY» складаўся з чацвёркі расійскіх і беларускіх знакамітасцяў:

Сяргей Саседаў — расійскі журналіст, музычны крытык, тэлевядучы. Сярога — беларускі рэпер і хіп-хоп-выканаўца. Вольга Бузава — расійская тэлевядучая, спявачка, актрыса тэатра, кіно і дубляжу. Руслан Алехна — беларускі эстрадны спявак і кампазітар, прадстаўнік Беларусі на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2008», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Іосіф Прыгожын — расійскі музычны прадзюсар, бізнесмен.

Сезоны На дадзены момант выпушчана 2 сезона тэлешоў.

СезонПрэм’ераФіналПераможца2 месца3 месцаПерамог настаўнікВядучыНастаўнік123419 кастрычніка 202125 снежня 2021Андрэй ПанісаўМікіта БялькоАнастасія КраўчанкаВольга БузаваУладзімір БогданМар’яна МуранковаСяргей СаседаўСярогаВольга БузаваРуслан Алехна228 кастрычніка 202227 студзеня 2023Іван ДзятлаўУладзімір АруцюнянМарго НовікСяргей Саседаў320 кастрычніка 202326 студзеня 2024Данііл СавеняАляксей БудзькоМаргарыта ШыбаеваСярогаІосіф Прыгожын

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт праекта

Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі