З 27 па 28 мая 2023 года арабскімі апалчэнцамі, звязанымі з Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП), арганізавана масавае забойства у горадзе (, Судан).
Сітуацыя На працягу ўсёй Дарфурскай вайны Містэрэй часта станавіўся месцам сутыкненняў паміж арабскімі і неарабскімі плямёнамі. У 2020 годзе атрады Сіл аператыўнай падтрымкі забілі тут 42 масалітаў, пасля чаго арабам наведваць горад было забаронена.
У маі 2023 года, на фоне канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, байцы САП пачалі пераследаваць і забіваць масалітаў у горадзе , адміністрацыйным цэнтры правінцыі Заходні Дарфур.
26 мая атрад самаабароны масалітаў у гарах Містэрэй сутыкнуліся з арабскімі баевікамі на вышыні Дэрындзі. 27 мая ў Джэбель-Дэрындзі, за тры кіламетры ад Містэрэй, успыхнуў бой паміж суданскай арміяй і САП. Семнаццаць урадавых вайскоўцаў былі забітыя, дзесяць атрымалі раненні.
Ход падзей У ноч на 27 мая група з 300 байцоў САП і саюзных плямёнаў акружыла населены пункт, а потым атакавала яго. Налётчыкі паходзілі з плямёнаў аўлад рашыд, місерыя і аўлад джануб. Некаторыя баевікі былі выхадцамі з этнічных груп міма і . Да горада адна частка апалчэнцаў прыбыла на дванаццаці аўтамабілях , восем з якіх належалі САП, чатыры — прыватныя. Астатнія байцы ехалі на 150 конях і 140 матацыклах. Адначасна ў Містэрэй накіраваўся атрад капітана Элтэйбэ Абдул Ахмеда (90 баевікоў), які супрацьстаяў саюзнікам САП.
Першыя сутыкненні пачаліся каля вышыні Шаронг адразу пасля ўзыходу сонца. На гары знаходзіліся пазіцыі апалчэння масалітаў. Арабы атакавалі вышыню з захаду, а потым з поўначы і поўдня. Сілы самаабароны былі раззасяроджаныя па 7-15 чалавек па ўсяму Містэрэю і яго наваколлю, таму масаліцкія атрады хутка разграмілі. Аднак яшчэ тры з паловай гадзіны працягваліся баі паміж Суданскім альянсам і прыхільнікамі САП, падчас чаго арабскія апалчэнцы хадзілі па дамах і забівалі цемнаскурых масалітаў. Нападнікі таксама рабавалі дамы, фермы і крамы, а потым падпалілі будынкі. Гарадскі рынак быў цалкам знішчаны. На спадарожнікавых здымках, зробленых 3 чэрвеня, відаць, што населены пункт цалкам згарэў.
Усяго падчас трагедыі забіта 97 чалавек, яшчэ 160 пацярпелі. Параненых грамадзянскіх асоб даставілі ў мячэць Атык, якую арабы неўзабаве атакавалі.
Наступствы 29 мая адбыліся пахаванні цел забітых мірных жыхароў. Каля 80 ахвяр пахавалі ў брацкай магіле, размешчанай каля бальніцы ў паўднёва-ўсходняй частцы горада.
Дзевяцьсот сем’яў у той жа дзень беглі ў Чад. З першапачатковага насельніцтва ў 26 000 чалавек 17 000 знайшлі прытулак у чадскім Гангуры.
Сілы аператыўнай падтрымкі адпрэчылі абвінавачванні ў іх датычнасці да разні, назваўшы падзеі «племянным канфліктам».
Гл. таксама Сутыкненні ў Фора-Баранзе (2023) Крэйнікская разня Крыніцы
Спасылкі Sudan: Darfur Town Destroyed - Human Rights Watch
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:Май 2023 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Масавыя забойствы