Лос-Аламас ( «таполі») — населены пункт і акруга ў штаце Нью-Мексіка. Населены пункт не мае статусу горада ці пасёлка, але па перапісе з’яўляецца статыстычна адасобленай тэрыторыяй ().

У Лос-Аламас уваходзяць уласна Лос-Аламас, або «ўзгорак», а таксама статыстычна адасобленая мясцовасць Уайт-Рок. Абедзве часткі ўваходзяць у адно паселішча, але статыстычна (па цэнзе) падзелены.

Лос-Аламас размешчаны прыблізна за 56 км на паўночны захад ад сталіцы штата Санта-Фэ. Са сталіцай Лос-Аламас звязаны сучаснай шашой. Вышыня над узроўнем мора — 2231 метр. Плошча — 28,1 км².

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты ЗША Катэгорыя:Нью-Мексіка